Гай Салюсцій Крысп

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Sallustio Crispo incisione.jpg

Салюсцій — Гай Салюсцій Крысп (лац.: Gaius Sallustius Crispus, 86, Амітэрн (Сабін) — 34 да н.э.): рымскі палітычны дзеяч і гісторык.

Удзельнічаў у грамадзянскіх войнах 49-45 да н.э. на баку Ю.Цэзара. З 46 да н.э. праконсул рымскай правінцыі Новая Афрыка. Прысвяціў сябе гісторыі пасля краху палітычнай кар'еры — ён быў выключаны з пераліку сенатараў (50 да н.э.), а за падтрымку Цэзара быў прызначаны праконсулам правінцыі Новая Афрыка.

Захаваліся інвектыва (выступленне) Салюстыя супраць Цыцэрона (54 да н.э.), лісты да Цэзара (каля 50 – 46 да н.э.) з прапановамі рэфармавання дзяржаўнага ладу, 2 кнігі «Пра змову Катыліны» і «Югурцінская вайна», адметныя глыбокім псіхалагічным аналізам, дакладнасцю ацэнак падзей, напружанай дынамікай апавядання, невялікія фрагменты твора «Гісторыя» (36 – 35 да н.э.). Выявы на кантарніятах 4 ст., якія прыпісваюцца «пісьменніку Салюсцію», відаць, не ствараліся паводле аўтэнтычных іканаграфічных даных[1].

Зноскі

  1. Партрэты…

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons