Галіна Кліменцьеўна Макарава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Макарава Галіна Кліменцеўна
2009. Stamp of Belarus 31-2009-10-13-m.jpg
Г. К. Макарава на паштовай марцы Беларусі
 
Дата нараджэння: 27 снежня 1919(1919-12-27)
Месца нараджэння: Старобін,
Мінская губерня,
Беларусь
Дата смерці: 28 верасня 1993(1993-09-28) (73 гады)
Месца смерці: Масква,
Расійская Федэрацыя
Прафесія: актрыса
Грамадзянства: Flag of the Soviet Union.svg СССР Сцяг Расіі Расія
Тэатр: БелАДТ імя Я. Купалы
 
Узнагароды:

Ордэн Леніна Народны артыст СССР— 1980

IMDb: ID 0538414

Галіна Кліменцьеўна Макарава (пры нараджэнні — Агата Чаховіч) (19191993) — беларуская і савецкая актрыса тэатра і кіно, Народная артыстка Беларусі| (1967), Народная артыстка СССР (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 27 снежня 1919 г. ў п. Старобін Салігорскага раёна. Бацька Кліменцій Чаховіч быў афіцэрам царскай арміі. У Першую сусветную служыў у стаўцы цара, у сям'і нават захоўваўся сярэбраны паднос і чайны сэрвіс, падораныя імператарам. Не прыняўшы савецкую ўладу, Чаховіч ваяваў у арміі Дзянікіна, дайшоў да Крыму, але не эмігрыраваў, а вярнуўся ў Старобін, дзе заставалася жонка з дзецьмі. Яго бацька, святар, у якога ў Старобіне быў прыход, выгнаў сына з дому, калі той пакінуў першую сям'ю дзеля маладой (маладзей на 24 года) дзяўчыны-прыслугі.[1]

Кліменція Чаховіча арыштавалі, год ён праседзеў у турме, але застаўся жывы. Але сям'я назаўжды атрымала таўро сям'і лішэнцаў. Сям'і прыйшлося знішчыць усе дакументы, якія злучаюць іх з імем бацькі. У новым пашпарце дзяўчыны год нараджэння быў паказаны няправільна. Пазней яна самастойна вылічыла, што нарадзілася ў 1916 годзе[1].

У 16 гадоў Агата пераязджае ў Мінск. Працуе хатняй прыслужніцай, санітаркай. Трохі пазней паступае ў студыю Першага Беларускага драматычнага тэатра. Падчас навучання ў студыі актрыса бярэ псеўданім Галіна і мяняе прозвішча рэпрэсаванага бацькі Чаховіч, на прозвішча маці — Апанашчык. У гэты ж час захапляецца экстрэмальнымі відамі спорту, конным спортам, кіданнем дзіды, вышываннем. У 1937 годзе робіцца чэмпіёнкай рэспублікі па мотакросе. Скончыла студыю ў 1938 г. У гэтым жа годзе была прынята ў трупу гэтага тэатра.

У 1939 годзе актрыса выходзіць замуж за Івана Макарава і бярэ яго прозвішча. Пераязджае з ім у Маскву, пасля ў эвакуацыю ў Карэлію. У 1944 годзе разводзіцца з мужам і вяртаецца ў Мінск.

Першы поспех у тэатры да актрысы прыходзіць у 1954 г., вядомасць ёй прынесла роля Марыі Кірылаўны ў спектаклі «Выбачайце, калі ласка!» па п'есе А. Макаёнка. Пасля гэтага ў п'есах Макаёнка Галіна Кліменцьеўна пачала іграць вельмі часта, некаторыя ролі драматург пісаў спецыяльна для яе.

Здымацца ў фільмах актрыса пачала з 1958 г. Яе першай зорнай роляй у кінематографе стала роля Аляксандры Мацвееўны Громавай ў фільме Сяргея Мікаэляна «Удовы» ў 1976 годзе.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

і іншыя

Фільмы пра актрысу[правіць | правіць зыходнік]

  • Дакументальны фільм «Каралеў я не іграла» 1983 год.
  • Мастацка-публіцыстычны фільм «Мама» 2009 год.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]