Ганорый III, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ганорый III (лац.: Honorius PP. III, у свеце — Чэнчыа Савэлі, іт. Cencio Savelli; 1148 , Рым — 18 сакавіка 1227, там жа) — папа рымскі з 18 ліпеня 1216 па 18 сакавіка 1227.
Ён вядомы, у прыватнасці, дзякуючы напісанню значных багаслоўскіх прац — Liber censuum Romanae ecclesiae і Ordo Romanus, у прыватнасці, з'яўляюцца аднымі з найважнейшых і надзейных крыніц па некаторых пытаннях сярэднявечнага царкоўнага жыцця. Апроч іх, Ганорый III вядомы як аўтар жыццяпісу Рыгора VII і шэрагу грымуараў. Таксама даў развіццё жабруючых ордэнаў, зацвердзіўшы статуты Кармелітаў і францысканаў, а ў булы Gratium omnium ўпершыню афіцыйна назваў дамініканаў братамі-прапаведнікамі.
