Гарох

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гарох
Doperwt rijserwt peulen Pisum sativum.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Клас:

Двудольныя

Сямейства:

Бабовыя

Род:

Гарох

Від:

Гарох

Навуковая назва

Pisum sativum L.

ITIS   26866
NCBI   3887

Гарох (Pisum sativum L.) — від стручковых раслін сямейства бабовых. Паходзіць з Заходняй Азіі і Каўказа, Усходняй і Паўднёвай Еўропы і Паўночнай Афрыкі[1]. Прарастае ў шматлікіх частках свету.

Гарох, у спрыяльных умовах, вырастае вышынёй да 2 метраў. Плёнам з'яўляецца стручок, які змяшчае насенне (некалькі дробных шарыкаў). Няспелае насенне гароху мае зялёны колер, выкарыстоўваецца ў якасці асновы для розных прадуктаў сілкавання ці ў дадатак да іншых страў. Традыцыйная беларуская страва з гарохам — гэта гарохавы суп.

Выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і сельскай гаспадарцы. З'яўляецца адной з першых раслін, якая гадуюцца чалавекам, насенне гароху было знойдзена ў археалагічных помніках на Блізкім Усходзе, узрост якіх 10 000 г. Верагодна, ён вырас прыкладна 7800 г. да нашай эры. Каля 2000 г. да н.э. яго пачалі апрацоўваць ў Еўропе, на Усходзе, Індыі і Кітаі.

Зноскі

  1. http://www.ars-grin.gov/cgi-bin/npgs/html/taxgenform.pl?language=en Germplasm Resources Information Network (GRIN)

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах