Гарошак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гарошак
Voederwikke Vicia sativa.jpg
Гарошак пасяўны. Тыповы від роду.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   26329
NCBI   3904
EOL   13463
GRIN   g:12701
IPNI   23780-1

Гарошак (Vicia) — род кветкавых раслін сямейства бабовых.

Адна-, двух- і шматгадовыя травянісшя расліны са слабым узыходным, ляжачым, зрэдку прамастойным галінастым сцяблом. Лісце парнаперыстаскладанае, з прылісткамі, вусікамі ці шчацінкамі. Кветкі адзіночныя або па 2—3 ў пазухах лісця ці ў гронкападобных суквеццях. Вяночак рознага колеру (найчасцей сіні, фіялетавы, блакітны, пурпурны, бэзавы). Плод — струк на ножцы, лінейны ці падоўжаны, шматнасенны.

Вядома больш за 150 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар'я. На Беларусі найбольш вядомыя гарошак валасісты, гарошак вузкалісты, гарошак кашубскі, гарошак мышыны, гарошак зараснікавы, гарошак гарохападобны, гарошак плотавы, гарошак лясны, гарошак танкалісты, гарошак чатырохнасенны; інтрадукаваныя гарошак буйнакветны, гарошак нарбонскі, гарошак панонскі, гарошак пацеркападобны, або французкая сачавіца. Дзікарослыя віды трапляюцца ў лясах, на лугах, у хмызняках, уздоўж дарог, на пустках, у населеных мясцінах і як пустазелле. Да культурных відаў адносяцца віка пасяўная, віка касматая. Да роду гарошак іншы раз адносяць боб.

Каштоўныя кармавыя, зернефуражныя, лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны, некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Vicia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарошак // БЭ ў 18 т. Т. 5. — Мн.: БелЭн. 1997.