Герб Ружанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Ружанаў
Дэталі
Шчыт
барочны шчыт

Герб Ружа́наў — афіцыйны геральдычны сімвал Ружанаў. Гісторыка-геральдычная каштоўнасць Беларусі. Уваходзіць у Гербавы матрыкул Беларусі пад № 23.

Афіцыйнае апісанне:

У сярэбраным полі барочнага шчыта ў вянку з руж Святы Казімір з крыжом і лілеяй у руках.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Герб разам з магдэбургскім правам быў нададзены месту вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 20 чэрвеня 1637: «у сярэбраным полі вянок чырвоных руж, у цэнтры якога постаць святога Казіміра з крыжам і лілеяй у руках»[1]. Першапачаткова герб меў і іншыя дэталі: выяву рыцарскага шлема (сімвал мужнасці Сапегаў) і каралеўскай кароны (сімвала годнасці адзінага манаршага дому Кароны і Вялікага Княства Літоўскага)[2].

Герб Ружанаў у цяперашняй форме быў рэканструяваны А. К. Цітовым. У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 30 ліпеня 1998[3]. У гербавы матрыкул краіны герб быў унесены 24 верасня 1998 года пад № 23.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Борис Павловский. «Триединый Сапега» // Вечерний Брест. — 20 красавіка 2012. — № 32 (1874). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2016.
  3. Решение Ружанского поселкового исполкома от 30 июля 1998 г. № 93.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]