Глізэ 581c

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Глізэ 581 c (Gliese 581 c) — экзапланета ў планетнай сістэме Глізэ 581. У дадзенай планетнай сістэме гэтая планета была выяўлена другой. З вядомых планет сістэмы Глізэ 581 яна з'яўляецца трэцяй па парадку, лічачы ад зоркі. Адлегласць ад Зямлі — каля 20 светлавых гадоў. Глізэ 581 вельмі падобная да Зямлі па сваім параметрам і верагодным умовам.

Планета Глізэ 581 c, ва ўяўленні мастака, як скалістая планета.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Планета Глізэ 581 с была выяўлена ў красавіку 2007 году вучонымі Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі (ESO), якія працавалі ў абсерваторыі Ла-Сілья (La Silla) у Чылі. Група выкарыстоўвала адну з прылад Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі — 3,6-мятровы тэлескоп-спяктрограф, мрызначаны менавіта для пошука планет па зменам у свячэнні зорак на розных даўжынях хваль (доплераўскае змяшчэнне).

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Памеры і параметры арбіты[правіць | правіць зыходнік]

Дадзеныя аб існаванні Глізэ 581 с і аб яе масе былі атрыманыя шляхам вымярэння радыяльнай хуткасці зорак (метад Доплера). Маса планеты вылічвалася па невялікім перыядычным перамяшчэнням Глізэ 581 вакол агульнага цэнтра масаў зоркі і планет. Паколькі такое «хістанне» зоркі Глізэ 581 з'яўляецца агульным вынікам уплыву усіх планет у сістэме, то вылічэнне масы Глізэ 581 с залежала ад прысутнасці іншых планет. Выкарыстоўваючы вядомую мінімальную масу раней выяўленай Глізэ 581 b і прымаючы да ўвагі існаванне Глізэ 581 d было вылічана, што Глізэ 581 с прыкладна ў 5 разоў больш масіўная за Зямлю.

Метад, які прымянілі падчас выяўлення планеты, не дазваляе вымераць яе радыюс, пагэтаму адзнакі радыюса планеты пакуль заснаваныя на меркаваннях. Калі гэта скалістая планета з вялікім металічным ядром, то яе радыюс прыкладна на 50 % большы за радыюс Зямлі. Калі ж Глізэ 581 с ледзяная ці вадзяністая планета-акіян, то яе памеры павінны складаць трохі менш за 2 памеры Зямлі. Рэальныя памеры знаходзяцца паміж двумя прэдзеламі, вылічанымі для мадэляў, якія апісаныя вышэй. Зыходзячы з гэтага, сіла цяжару на паверхні экзапланеты складае прыкладна 1,6 g.

Перыяд абарачэння («год») глізэ 581 с складае 13 зямных дзён[1]. Планета знаходзіцца на адлегласці 11 млн км ад зоркі (тады як Зямля, для параўнання, знаходзіцца на адлегласці 150 млн км ад Сонца. У выніку, нягледзячы на тое, што зорка Глізэ 581 амаль у тры разы меней за нашае Сонца, на небе планеты яе роднае сонца аыглядае ў 20 разоў большым за нашае.

З-за набліжанасці да зоркі, на Глізэ 581 с уздзейнічаюць прыліўныя сілы, і яна можа быць павёрнутай да зоркі заўсёды адным бокам альбо абарачацца ў рэзанансе (як, напрыклад, Меркурый).

Тэмпература і паверхня[правіць | правіць зыходнік]

Ведаючы свяцімасць зоркі Глізэ 581 і ўлічваючы адлегласць ад яе, можна вылічыць верагодную тэмпературу паверхні Глізэ 581 с. Так, калі альбеда (адбіткавая магчымасць паверхні) блізкая да альбеда Венеры (0,65), то тэмпература паверхні павінна складаць каля +3-5 °С. Пры зямным альбеда (0,36) сярэдняя тэмператра экзапланеты павінна быць каля +40 °C. Фактычная тэмпература на паверхні таксама залежыць ад уласцівасцяў планятарнай атмасферы. Згодна з мадэлямі лічыцца, што Глізэ 581 с мае атмасферу, але з чаго яна складаецца і якія яе ўласцівасці, пакуль сказаць нельга. Чакаецца, што рэальныя сярэднія тэмпературы на планеце дастаткова высокія, напрыклад, адпаведныя вылічэнні для «зямной» атмасферы дае сярэднюю тэмпературу ў +17 °C. Пры гэтым існуе магчымасць таго, што планета пры сваёй масе валодае магутнай атмасферай з высокай канцэнтрацыяй метану і вуглякіслага газу і тэмпература на паверхні намнога ваышэй (да 100 °C) з-за парніковага эфекту, як на Венеры.

Глізэ 581 с знаходзіцца ў межах так званай «зоны жыцця», гэта значыць, на ёй магла б існаваць вадкая вада. Тым не менш, на дадзены момантняма прамых доказаў існавання на ёй вадкай паверхні. Метад спектральнага аналізу мог бы дапамагчы (як у выпадку з HD 209458 b у пошуках слядоў вадзяной пары, але толькі у тым выпадку, калі Глізэ 581 спраходзіць непасрэдна па лініі позірку паміж сваёй зоркай і нашай планетай, што на дадзены момант не вызначана.

Будучыя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сваіх параметраў і умоў Глізэ 581 с уяўляе вялікі інтарэс для будучых даследаванняў. Гэта адна з вельмі «каштоўных» знаходак сярод экзапланет. Выказваюцца меркаванні, што дадзеная планета ў далёкай перспектыве, тэарэтычна, можа быць важным аб'ектам будучых касмічных міжзорных місій.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Песня эстонскай поп-спявачкі Лаўры Пыльдверэ «581 C» з альбому «Muusa» была інспірыравана планетай Глізэ 581 с. Песня атрымала тытур Радыё-хіт году на Штогадовай прэміі эстонскай поп-музыкі[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. New 'super-Eart' found en space. BBC News (25 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 15 лютага 2015. (англ.)
  2. Kundle Plaat(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]