Гомельскія гарадскія аркестры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гомельскія гарадскія аркестры
Жанры Класічная музыка
Эстрадная музыка
Джаз
Гады З 1989
Краіна  Беларусь
Горад Гомель
gomelorchestra.com

Дзяржаўная ўстанова «Гомельскія гарадскія аркестры» — тэатральна-відовішчная ўстанова культуры г. Гомеля (Рэспубліка Беларусь).

У арганізацыі працуюць музыканты з сярэдняй-спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй. Артысты аркестраў маюць вялікі практычны вопыт працы. Праца сімфанічнага і духавога аркестраў неаднаразова адзначалася граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Абласнога ўпраўлення культуры, аддзела культуры гарвыканкама.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

ДУ «Гомельскія гарадскія аркестры» ўключае у сябе:

Сімфанічны аркестр[правіць | правіць зыходнік]

ДУ «Гомельскія гарадскія аркестры» размяшчаецца ў будынку па адрасе г. Гомель, вул. Савецкая, 50

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1919 года г. Гомель становіцца губернскім цэнтрам, а ўжо ў верасні 1920 г. арганізаваны сімфанічны аркестр, у складзе якога было 26 музыкантаў. Праз год колькасць выканаўцаў дасягнула 50.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны было шмат спробаў адрадзіць сімфанічны аркестр у сценах Гомельскага музычнага вучылішча, да гэтага прыкладалі намаганні Вальтэр Мнацаканаў, Георгій Шпанькоў, Валянцін Краўцоў. Аднак спатрэбілася 45 гадоў, каб вярнуць Гомелю культуру на даваенны ўзровень і арганізаваць сімфанічны аркестр, што і адбылося ў 1989 годзе.

Гэта здарылася па ініцыятыве таленавітага музыканта і дырыжора Валянціна Краўцова, які на працягу 24 гадоў узначальваў калектыў. З 1997 года аркестр пераходзіць пад кіраванне аддзела культуры Гомельскага гарвыканкама. Калектыў прафесійны, укамплектаваны артыстамі з вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай музычнай адукацыяй.

Сімфанічны аркестр вядзе шырокую канцэртную дзейнасць, дабрачынную і асветніцкую працу. Вялікая ўвага надаецца прапагандзе класічнага музычнага мастацтва. Праводзяцца дабрачынныя канцэрты для ветэранаў вайны.

Аркестр прымаў удзел у творчых паездках па Беларусі, Германіі, Латвіі, Расіі.

Пастаянна абнаўляецца рэпертуар, ажыццяўляюцца розныя праекты. Найбольш яркія з іх:

  • Міжнародны праект пры ўдзеле хору і Барокаркестра г. Гайдэльберг (Германія), Гомельскага сімфанічнага аркестра, І.С. Бах «Калядная араторыя», канцэрты адбыліся ў гарадах: Рэчыца, Гомель, Мінск.
  • Праект «Зоркі нацыянальнай оперы» РБ і сімфанічны аркестр Гомеля.
  • Міжнародны праект БеларусьВенесуэла. Канцэрт сімфанічнага канцэрта пад кіраўніцтвам Херардо Эстрада (каардынатара па культуры ў Пасольстве Венесуэлы ў РБ).
  • Штогадовы Форум класічнай музыкі ў г. Гомелі з удзелам запрошаных дырыжораў і музыкантаў.
  • Праект галоўнага дырыжора сімфанічнага аркестра Мурада Асуіла «Нашы традыцыі», які складаецца з пяці канцэртаў сімфанічнага аркестра г. Гомеля. У праекце прынялі ўдзел лепшыя педагогі краіны, а таксама іх вучні.
  • Праект сімфанічнага аркестра г. Гомеля і пераможцы конкурсу «Еўрабачанне-2009» Аляксандра Рыбака. У праекце прынялі ўдзел вучні дзіцячых школ мастацтваў г. Гомеля, якія ўдзельнічалі ў майстар-класе і выступілі на адной сцэне з Аляксандрам Рыбаком.

Сімфанічны аркестр супрацоўнічаў з такімі дырыжорамі, як:

28 сакавіка 2014 года сімфанічны аркестр горада Гомеля адзначыў сваё 25-годдзе. За гэтыя гады аркестр прайшоў вялікі шлях і дасягнуў вяршынь майстэрства. Пра гэта сведчаць імёны музыкаў, якія працавалі з аркестрам:

  • Роберт Вайнрайн (Англія);
  • Юрый Бліноў (Беларусь — ЗША);
  • Канстанцін Зяленін (Беларусь — Ізраіль);
  • Марк Драбінскі (Францыя);
  • Павел Мінеў (Балгарыя);
  • Аляксандр Трасцянскі — Заслужаны артыст Расіі;
  • Ігар Алоўнікаў — Народны артыст РБ;
  • Аляксандр Рыбак (Нарвегія).

А таксама больш за 100 лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных конкурсаў прынялі ўдзел у канцэртах сімфанічнага аркестра.

З 2010 года па цяперашні час другім дырыжорам сімфанічнага аркестра з'яўляецца Уладзімір Мілюцін.

У 2014 годзе сімфанічны аркестр узначальваў Яўген Асновіч.

З 2014 года па цяперашні час аркестрам кіруе галоўны дырыжор Мурад Асуіл.

Дырыжоры[правіць | правіць зыходнік]

Мурад Асуіл — нарадзіўся 1 красавіка 1989 года ў горадзе Мекнес (Марока). З 2004 года па 2008 год вучыўся ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М. І. Глінкі. Скончыў БДАМ, дзе вывучаў адначасова фартэпіяна (клас прафесара Л.З. Тэр-Мінасян) і дырыжыраванне ў класе дацэнта А.П. Сасноўскага. Падчас вучобы дырыжыраваў камерным аркестрам акадэміі музыкі. Па заканчэнні акадэміі стаў асістэнтам галоўнага дырыжора сімфанічнага аркестра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы А.П. Сасноўскага. Магістр мастацтвазнаўства. Аспірант БДАМ.

Асуіл Мурад з'яўляецца лаўрэатам міжнародных фартэпіянных конкурсаў у Беларусі, Расіі, Францыі і Марока. Пераможца конкурсу маладых дырыжораў, прысвечанага 80-годдзю БДАМ. Удзельнік III Усерасійскага адкрытага конкурсу маладых дырыжораў ім. І.А. Мусіна. Удзельнік Міжнароднага майстар-класа Народнага артыста Расіі Юрыя Сіманава з аркестрам Маскоўскай філармоніі.

З кастрычніка 2015 года — Галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра г. Гомеля.

З снежня 2016 года — Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра г. Гомеля.

Уладзімір Мілюцін — нарадзіўся 21 студзеня 1967 года ў горадзе Віцебску (Беларусь). З 1982 па 1986 год вучыўся ў Віцебскім музычным каледжы ў класе валторнаў у прафесара В.В. Гестэ. З 1988 па 1993 год вучыўся ў БДАМ (клас прафесара Ю.Ф. Логінава). З 1991 года працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў сімфанічным аркестры (саліст, канцэртмайстар групы валторнаў). З 1997 года працуе ў канцэртным прадпрыемстве «Мінск-аркестр», які ўваходзіць у склад TirollerfestshpieleErt (саліст і першая валторна).

З 2002 года па 2008 год Уладзімір Мілюцін выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а таксама выкладаў у Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў.

У 2013 годзе Уладзімір Мілюцін скончыў БДАМ (клас загадчыка кафедры аркестравага дырыжыравання, дацэнта П.В. Вандзілоўскага).

З 2011 з'яўляецца дырыжорам камернага аркестра Гомельскай абласной філармоніі. З 2009 года працуе ў Гомельскім дзяржаўным каледжы мастацтваў ім. Н.Ф. Сакалоўскага ў якасці выкладчыка (валторна).

У 2010 годзе быў прыняты другім дырыжорам Сімфанічнага аркестра горада Гомеля ДУ «Гомельскія гарадскія аркестры».

Духавы аркестр[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню духавы аркестр быў арганізаваны як дзіцячы калектыў пры Палацы культуры піянераў і школьнікаў Яфімам Васільевічам Юстусам, а ў 30-я гады XX-га стагоддзя рэарганізаваны ў духавы аркестр пры Гомельскім парку культуры і адпачынку ім. Луначарскага. Аркестр выконваў творы рускай, замежнай класікі, асабліва папулярныя былі песні ваеннага часу. У 1987 годзе аркестр па рашэнню Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта атрымаў статус прафесійнага калектыву, па рэкамендацыі прафесійнага журы на чале з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Ю.А. Васілеўскім. У гарадскім парку аркестр ажыццяўляў творчую і канцэртную дзейнасць па абслугоўванню насельніцтва горада і вобласці да 1 красавіка 2007 года. З гэтага часу аркестр перайшоў пад юрысдыкцыю Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Вялікая ўвага надаецца прапагандзе класічнага і эстрадна-духавога музычнага мастацтва, эстэтычнага выхавання маладога пакалення. Аркестр выконвае канцэртныя праграмы, даступныя не толькі для падрыхтаванага слухача, але і для дзіцячай, моладзевай аўдыторыі.

У рэпертуары аркестра музыка беларускіх кампазітараў, музычныя творы сусветнай класікі, сучасных аўтараў. Творчы калектыў супрацоўнічае з дырыжорамі блізкага і далёкага замежжа:

  • Херардо Эстрада (Венесуэла);
  • Абель Тома (Францыя);
  • Аляксандр Разумаў (Беларусь);
  • Міхаіл Берсан — Народны артыст РБ;
  • Анатоль Ткачук — Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны.

Найбольш значныя дасягненні духавога аркестра:

  • Лаўрэат міжнародных фестываляў у г. Ліепая (Латвія), г. Кёльн (Германія);
  • Удзельнік Міжнароднага фестываля духавой музыкі «Брянск — 2008»;
  • Лаўрэат Міжнароднага фестываля духавой музыкі «Беларускія фанфары» (2008, 2011);
  • Удзельнік міжнароднага творчага праекта «Дружба» сумесна з духавым аркестрам Францыі (г. Клермон-Феран, 2010);
  • Прадстаўляў Рэспубліку Беларусь на 6-ым Міжнародным фестывалі ваенных аркестраў у г. Вяліка-Тырнава (Балгарыя, 2011);
  • Удзельнік міжнароднага творчага праекта «Дні культуры Венесуэлы ў Гомелі»..

24 лютага 2017 года духавы аркестр адзначыў сваё 30-годдзе.

Дырыжоры[правіць | правіць зыходнік]

Духавым аркестрам кіравалі такія дырыжоры, як: Н. П. Сталяроў, Ю. І. Адзінцоў, А. Д. Чваркоў, В. В. Кравец, М. М. Расоха.

Калупаха Сяргей Анатольевіч нарадзіўся 13 ліпеня 1973 года ў горадзе Светлагорск (Беларусь). У 1992 годзе скончыў духавое аддзяленне па класу трубы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф Сакалоўскага» (выкладчык Кавалёў Валянцін Мікалаевіч).

Прафесійная кар’ера пачалася ў 1990 годзе ў Гомельскім дзяржаўным цырку. З 1992 па 2000 гады Сяргей Анатольевіч працаваў вядучым артыстам духавога аркестра горада Гомеля.

Наступныя 11 гадоў (2000—2011 гг.) Калупаха С. А. працаваў за мяжой у такіх цырках, як «Sirena» (Польшча), «Zorba» (Нарвегія), «Renz Berlin» (Германія), а таксама на круізных лайнерах у Амерыцы, Англіі і Італіі.

У 2011 годзе Сяргей Анатольевіч вярнуўся ў Рэспубліку Беларусь у духавы аркестр ДУ «Гомельскія гарадскія аркестры».

За добрасумленную працу, творчыя дасягненні, прафесійны ўклад у развіццё культуры і мастацтва Сяргей Анатольевіч Калупаха быў адзначаны Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта (2016) і Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (2017).

У красавіку 2017 года прызначаны на пасаду дырыжора духавога аркестра ДУ «Гомельскія гарадскія аркестры».

Камерны склад сімфанічнага аркестра «Классик»[правіць | правіць зыходнік]

«Классик» быў створаны ў студзені 2013 года. Мастацкім кіраўніком і аранжыроўшчыкам аркестра на працягу ўжо некалькіх гадоў з'яўляецца Таццяна Томсан.

«Классик» вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступаючы ў школах, музеях, бібліятэках, на святочных мерапрыемствах горада і вобласці.

На сённяшні дзень рэпертуар «Классик» шырокі і разнастайны: гімны, полькі, вальсы, танга, менуэты, канцэрты, сімфоніі, музыка з кінафільмаў і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]