Горад Асахікава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цэнтральны горад
Асахікава
яп.: 旭川市
Сцяг
Сцяг
Asahikawa city Heiwa street shopping park.jpg

Каардынаты: 43°46′00″ пн. ш. 142°22′00″ у. д. / 43.766667° пн. ш. 142.366667° у. д. (G) (O) (Я)43°46′00″ пн. ш. 142°22′00″ у. д. / 43.766667° пн. ш. 142.366667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Прэфектура
Мэр
Масахіта Нісікава
Цэнтральны горад з
Плошча
747,60 км²
Насельніцтва (2010)
353 134 чалавек
Шчыльнасць
472,36 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
070-8525
Код
01204-1
Афіцыйны сайт
Рэгіён
Сімволіка

Асахікава (Японія)
Асахікава
Асахікава

Асахіка́ва (яп.: 旭川市 Асахікава-сі?)цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр акругі Камікава. З'яўляецца другім па велічыні ў Хакайда пасля Сапара. 1 красавіка 2000 года быў абраны цэнтральным горадам Японіі.

Плошча горада складае 747,60 км²,[1] насельніцтва — 353 134 чалавека (30 верасня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 472,36 чал./км².

Асахікава стаў горадам 1 жніўня 1922 года. Доўгі час Асахікава быў ваенным горадам. Сёння тут размясцілася другая дывізія паўночнай арміі Сіл самаабароны Японіі.

Горад перасякаюць дзясяткі рачных пратокаў, таму ў горадзе налічваецца больш за 740 мастоў. Мабыць, галоўным з іх з'яўляецца мост Асахібасі, які быў пабудаваны ў 1932 годзе і стаў сімвалам горада. Таксама горад атачаюць горныя масівы, маюцца лыжныя курорты. Асахікава трымае рэкорд па самай нізкай тэмпературы, калі-небудзь зарэгістраванай у Японіі (-41 °C, дата 25.01.1902).

Тут працуе аэрапорт другога класа Asahikawa Airport, які абслугоўвае ўнутраныя рэйсы і часткова падтрымлівае паўднёва-карэйскі кірунак. Таксама горад вядомы сваім заапаркам Асахіяма (адкрыты ў 1967 годзе) і кулінарнымі традыцыямі (асабліва славіцца мясцовы рамэн).

Пародненыя гарады[правіць | правіць зыходнік]

Асахікава з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 住民基本台帳人口・世帯数 (яп.) . Hokkaido Government (30 жніўня 2010). — Статыстычныя даныя губернатарства Хакайда. Праверана 31 снежня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Hokkaido-geo-stub

Шаблон:Акруга Камікава губернатарствы Хакайда