Амялушка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Амялушка
Waxwing.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Птушкі

Атрад:

Вераб'інападобныя

Від:

Амялушка

Навуковая назва

Bombycilla garrulus Linnaeus, 1758

Амялу́шка звычайная (Bombycilla garrulus) — пеўчая птушка атраду вераб'інападобных. Даўжыня каля 20 см, маса да 60-70 г. Голас — нягучнае «свіррыры-свіррыры».

Распаўсюджана ў зоне таёжных лясоў Паўночнага паўшар'я. Гняздуецца ў рэдкалессі, на дрэвах. Корміцца ягадамі, пупышкамі дрэў і кустоў.

У Беларусі трапляецца на веснавым (красавік) і асеннім (лістапад) пралётах, у невялікай колькасці зімуе (прылятае з поўначы у кастрычніку). Трымаецца лясоў, дзе шмат рабіны, шыпшыны, крушыны, ядлоўцу.

Да пачатку XX ст. — аб'ект шляхецкага палявання. Гатавалася падобна да бакасаў, перапёлак, рабіннікаў, рабчыкаў: напрыклад, печанымі, з укладзенымі ў брушную поласць птушкі кавалкамі масла, змяшанага са здрабнёнымі «ягадамі» ядлоўцу.

[правіць] У Сеціве

[правіць] Крыніцы

  • Белы А. Амялушка // Праект «Наша ежа»
  • Дарафееў А. М. Птушкі. — Мн.: Нар. асвета, 1984. — 239 с., іл. — (Наша прырода). С.162.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах