Горад Каліш
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Каліш
Kalisz
|
||||||||||||||
|
|
Каліш (польск.: Kalisz , ням.: Kalisch) — горад у Вялікапольскім ваяводстве Польшчы. Каліш з'яўляецца самым старым горадам у Польшчы. Ва II стагоддзі н. э. грэчаскі географ Клаўдзій Пталямей у сваім “Геаграфічным аглядзе” прама згадаў горад Калізію, і гэты горад атаясамляецца з сучасным Калішам. З'яўляецца ён таксама цэнтрам гміны Каліш і горадам на правах павета. Займае плошчу 70 км². Насельніцтва 108 841 чалавек (на 2007 год).
Статут горада мае з 1253/1260 гады[Крыніца?]. Раней з'яўляўся сталіцай Калішскай губерні (1837—1844, 1867—1917) у складзе Расійскай імперыі і Калішскага ваяводства (1975—1998).
Горад размешчаны на рацэ Просна.
[правіць] Фатаграфіі
[правіць] Спасылкі
- Афіцыйная старонка горада
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Каліш