Горад Лодзь
| Горад
Лодзь
Łódź
|
||||||||||||
|
|
||||||||||||
Лодзь (польск.: Łódź) – адзін з самых маладых і буйных гарадоў (насельніцтва - каля 800,000) Польшчы. Слова Лодзь азначае «лодка». Упершыню Лодзь згадваецца ў 1332 г. як вёска Лодзія (лат.), якая знаходзілася ва ўласнасці біскупа Куяві. Лодзь — цэнтр і найбуйны горад Лодзінскага ваяводствa.
[правіць] Гісторыя
Лодзь атрымала статут горада пасля афармлення афіцыйнага дакумента караля і ўладальніка вёскі. У 1414 г. біскуп Влоцлавека — Ян Крапідла склаў дакумент, а ў 1423 г. кароль Уладзіслаў перадаў правы горада Лодзі. Першапачаткова Лодзь была цалкам аграрным горадам (44 драўляных хаты і 44 свірана) аж да 16 стагоддзя, калі пачалося развіццё горада.
Насельніцтва складалася з 700 гараджан. Затым для Лодзі пачаліся цяжкія часы, а ў 18 стагоддзі насельніцтва горада складала ўсяго з 170 жыхароў. У той самы час у горад прыходзяць яўрэі, у 20х гадах 19 стагоддзя — нямецкія прамыслоўцы, а ў канцы 19 стагоддзя — рускія. З гэтага моманту Лодзь становіцца шматнацыянальным горадам з яго адмысловым становішчам.
У 19 стагоддзі Лодзь ператвараецца ў найважнейшы цэнтр тэкстыльнай прамысловасці. Лодзь стаў асаблівым горадам Еўропы. За 50 гадоў, што мінулі з другой сусветнай вайны, Лодзь ператварылася ў найбуйны тэкстыльны цэнтр Польшчы. Пасля 1989 г. у выніку змены палітычнай сітуацыі, старыя заводы перасталі прыносіць прыбытак з-за адсутнасці попыту на іх прадукцыю (раней практычна ўсё купляла Расія). Заводы адзін за іншым станавіліся банкрутамі. У Лодзі ўзровень беспрацоўя складае 16 % насельніцтва, аднак горад становіцца найноўшым турыстычным горадам.
[правіць] Вядомыя асобы
- Анджэй Сапкоўскі
- Артур Рубінштэйн
- Г. Бацэвіч (1909 - 1969) - польская скрыпачка і кампазітар
Зноскі