Горад Мажэйкяй
| Горад
Мажэйкяй
Mažeikiai
|
||||||||
|
|
||||||||
Мажэйкяй (літ.: Mažeikiai) — горад у паўночна-заходняй Літве, на мяжы з Латвіяй, размешчаны на рацэ Віндава. Колькасць насельніцтва складае 40 800 чалавек. Горад з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Мажэйкяйскага раёну, які уваходзіць у склад Цельшайскага павету.
Гісторыя[правіць]
Упершыню горад узгадваецца ў 1335 годзе. У хроніцы Лівонскага ордэна гаворыцца аб паходзе ордэнскага войска пад час якога былі разрабаваныя землі князя Мажэйкі.
Горад пачаў хутка развівацца ў 1869 годзе, калі праз яго прайшла галіна чыгункі Вільнюс — Лібава. У 1893 годзе, у горадзе было ўжо 13 крамаў і 5 бровараў. У 1894 годзе тут была пабудаваная царква, у 1902 годзе каталіцкі касцёл, а ў 1806 — лютэранская кірха.
У 1924 годзе Мажэйкяй атрымаў статус горада.
Сучасны Мажэйкяй з'яўляюцца прамысловым цэнтрам Паўночнай Літвы, тут знаходзіцца нафтапераапрацоўчае прадпрыемства «Mažeikių Nafta».
Гарады пабрацімы[правіць]
У Сеціве[правіць]
- Гісторыя горада
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Мажэйкяй