Горад Паланарува
| Горад
Паланарува
පොළොන්නරුව,பொலநறுவை
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
Паланару́ва (сінгальск. පොළොන්නරුව, там.: பொலநறுவை) — горад у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі, цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва - 403859 чал. (разам з акругай)[1].
Змест |
Гісторыя [правіць]
Паланарува вядома з пісьмовых крыніц з VII ст., але паселішча на месцы горада было заснавана значна раней. Пасля спусташэння Анурадхапуры і захопу сінгальскай дзяржавы таміламі з Паўднёвай Індыі ў Паланаруву быў перанесены адміністрацыйны цэнтр Шры-Ланкі.
У 1070 г. сінгальскі князь Віджаябаху I адваяваў Паланаруву і перанёс сюды сваю сталіцу. У кан. XI - XIII стст. яна з'яўлялася галоўным цэнтрам усёй сінгальскай дзяржавы. Найбольшага росквіту горад дасягнуў пры Паракрамбаху I Вялікім (1123 – 1186 гг.). У 1284 г. быў спустошаны таміламі і фактычна згубіў статус сталіцы. У пач. XIV ст. быў закінуты ўладарамі. На месцы горада засталася толькі невялікая вёска.
У XVIII - XIX стст. быў адроджаны будысцкімі манахамі.
Славутыя мясціны [правіць]
У Паланаруве захавалася шмат археалагічных і культурных помнікаў. Гэта прыцягальны турыстычны цэнтр. У 1982 г. горад трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Найбольшую цікавасць уяўляюць рэшткі старажытнай сталіцы, якія захаваліся ў паўночнай частцы горада каля вадасховішча Паракрама-Самудра. Яны ўключаюць:
- Археалагічны музей
- Палацавы комплекс часоў Паракрамбаху I
- "Чатырохвугольнік" - група рэштак будысцкіх свяцілішчаў, абнесеных мурам
- Паўночная група руін - будысцкі комплекс XIII ст.
- Паўднёвая група руін - будысцкі комплекс XI - XIII стст.
- "Санаторная" група (палац Нісанка-Мала, лазні, будынак Прыдворнай Рады)
Транспарт [правіць]
Горад добра звязаны з іншымі часткамі краіны. Маюцца аэрапорт, чыгуначная станцыя, аўтобусная станцыя.
Галерэя [правіць]
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 201 рус. • англ. • фр. |
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Berkmoes R. V., Butler S., Karafin A., Sri Lanka (Country Guide). - Lonely Planete, 2012. P. 192 - 198. ISBN-10: 1741797004, ISBN-13: 978-1741797008