Сфакс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Сфакс)
Горад
Сфакс
صفاقس
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 56 км²
Вышыня цэнтра
24 м
Насельніцтва
340 000 чалавек (2005)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
3000
Афіцыйны сайт
Сфакс на карце Туніса
Сфакс (Туніс)
Сфакс
Сфакс (Туніс)
Сфакс

Сфакс[1] (араб. صفاقس‎‎) — горад у Тунісе, у 270 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны Туніса. Другі па велічыні пасля сталіцы горад Туніса. Адміністрацыйны цэнтр вілаета Сфакс, яго нярэдка называюць «паўднёвай сталіцай» краіны. Порт на Міжземным моры, на ўзбярэжжы заліва Габес. Насельніцтва Сфакса дасягае 340 тыс. жыхароў (2005).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад заснаваны ў 849 годзе на месцы рымскага горада Тапарура. У XVI стагоддзі на невялікі час быў акупіраваны войскамі караля Сіцыліі Ражэра II. З XVI стагоддзя Сфакс знаходзіўся пад уладай Асманаскай імперыі. Быў цэнтрам пірацтва. У 1881 годзе Сфакс разам з усёй тэрыторыяй сучаснага Туніса апынуўся пад пратэктаратам Францыі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1973 год — 100 тыс. жыхароў[2].
  • 1986 год — 236 тыс. жыхароў (з прыгарадамі)[3].
  • 1994 год — 230,9 тыс. жыхароў[4].
  • 2001 год — каля 250 тыс. жыхароў[1].
  • 2014 год — 272,8 тыс. жыхароў[5].

Транспарт і эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць прадпрыемствы алейнай, тэкстыльнай і хімічнай, металапрацоўчай, гарбарна-абутковай прамысловасці. Важны цэнтр перапрацоўкі фасфатаў. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна па вырошчванню аліўкавых дрэў. Працуе саматужная вытворчасць дываноў і саф’яну. Марскі порт, вузел аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя, аэрапорт.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Медына (Стары горад) з рэшткамі крапасных сцен IX стагоддзя.
  • Мячэць Уладара мора (Сідзі Эль-Бахры).
  • Вялікая мячэць Двух старых (Джамі эль-Азузейн) IX—X стагоддзя.
  • Палац Дар Сі-Алі-Нуры (у ім дзейнічае выстаўка народнага мастацтва).
  • Археалагічны музей.
  • Музей мастацтва і народных рамёстваў.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сфакс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 301. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сфакс // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  • Сфакс // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 460. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Сфакс // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 648. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
  • Сфакс // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Сфакс // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 271. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — 671 с. с илл. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]