Горад Шаўляй

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Шаўляй
літ.: Šiauliai
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Siauliai view.jpg

Каардынаты Каардынаты: 55°55′41.16″ пн. ш. 23°19′00.12″ у. д. / 55.9281, 23.3167 (G) (O) (Я)55°55′41.16″ пн. ш. 23°19′00.12″ у. д. / 55.9281, 23.3167 (G) (O) (Я)

Краіна Літва
Павет Шаўляйскі
Першае згадванне 1236
Плошча 81,13 км²
Вышыня цэнтра ~ 150 м
Насельніцтва (2010) 125 461 чалавек
Шчыльнасць 1 426 чал./км²
Часавы пояс UTC+2, улетку UTC+3
Тэлефонны код (+370) 41
Паштовы індэкс LT-76001
Афіцыйны сайт http://www.siauliai.lt

Шаўляй (Літва)
Шаўляй
Шаўляй

Вуліца Вільнюская

Шаўляй — горад у паўночнай Літве. Плошча горада складае 81 км², насельніцтва 133,9 тыс. чалавек (4-ы паводле велічыні горад краіны). З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шаўляйскага павету, Шаўляйскага раёна і Шаўляйскага гарадскога раёна. Прамысловы, культурны і навуковы цэнтр этнаграфічнага рэгіёна Жэмайція. Працуе Шаўляйскі міжнародны аэрапорт.

[правіць] Гісторыя

Назва горада паходзіць ад літ.: saulys — выстрал. Верагодна, у наваколлі, каля возера Тальс, у сярэднявеччы знаходзілася паселішча паляўнічых. Магчыма, назва горада ўпершыню згадваецца ў 1236 г. у сувязі з бітвай паміж літоўцамі і войскам Лівонскага ордэна.

Як горад Шаўляй упамінаюцца ў грамаце Жыгімонта Старога ў 1524 г. Гарадскі прывілей атрымаў у 1569 г., а з 1589 г. тут створаная каралеўская эканомія, т.б. увесь прыбытак горада ішоў на ўтрыманне каралеўскага двара. Да 1795 г. Шаўляй уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага.

[правіць] Ураджэнцы

  • Тадэвуш Валянскі (1785—1865) — гісторык і археолаг, калекцыянер
  • Іван Луцкевіч (1881—1919) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху ў ХХ ст., археолаг.
  • Антон Луцкевіч (1884—1942) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху ў ХХ ст., гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах