Гіда Вестэрвэле
Гіда Вестэрвэле (ням.: Guido Westerwelle; нар. 27 снежня 1961) — нямецкі палітык, з 2001 старшыня ліберальнай палітычнай партыі СвДП. Віцэ-канцлер і міністр замежных спраў Германіі з 28 кастрычніка 2009.
24 кастрычніка 2009 г. блок Хрысціянскіх дэмакратычных партый, які ўзначальвае канцлер Германіі Ангела Меркель, і «Свабодная дэмакратычная партыя» на чале з Гіда Вестэрвеле абвясцілі аб стварэнні правацэнтрысцкай кааліцыі. Згодна з кааліцыйным пагадненнем Гіда Вестэрвэле заняў пост віцэ-канцлера і міністра замежных спраў.
[правіць] Вестэрвэле
2 лістапада 2010 года наведаў з афіцыйным візітам Рэспубліку Беларусь.
[правіць] Асабістае жыццё
Вестэрвэле са сваім спадарожнікам жыцця Міхаэлем Мронцам (2009) Гіда Вестэрвэле вядомы ў Германіі сваёй гомасексуальнай арыентацыяй. Свой камінг-аўт Вестэрвэле здзейсніў у 2004 годзе, прыйшоўшы са сваім партнёрам Міхаэлем Мронцем (Michael Mronz) на прыём з нагоды дня нараджэння Ангелы Меркель. 17 верасня 2010 г. яны заключылі грамадзянскі саюз.
У кастрычніку 2009 года ў інтэрв'ю нямецкаму штотыднёвіку Stern Вестэрвэле заўважыў: «калі б нямецкая талерантнасць стала б прыкладам і для іншых краін, гэта ўмацавала бы нашу знешнюю палітыку». У тым жа інтэрв'ю Вестэрвэле прапанаваў урэзаць дапамогу тым краінам, якія развіваюцца, у якіх жанчын не лічацца за людзей, а геяў і лесбіянак прыцягваюць да судовай адказнасці толькі за іх сэксуальную арыентацыю.
