Бонскі ўніверсітэт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Бонскі ўніверсітэт, Рэйнскі Бонскі універсітэт Фрыдрыха Вільгельма (ням.: Rheinische Friedrich-Wilhelms-Universität Bonn) — адзін з самых буйных і вядомых універсітэтаў Германіі.
Гісторыя[правіць]
У 1777 годзе ў Боне была заснавана Kurkölnische Akademie Bonn, якой ў 1784 годзе былі дадзены універсітэцкія правы. 18 кастрычніка 1818 года прускі кароль Фрыдрых Вільгельм III заснаваў у далучаным па выніках Венскага кангрэса да Прусіі Боне Рэйнскі ўніверсітэт, які стаў шостым універсітэтам у Прусіі. Немалую ролю ў станаўленні універсітэта згуляў тагачасны міністр народнай асветы Германіі Карл Альтэнштэйн.
Структура[правіць]
У цяперашні час у склад універсітэта ўваходзяць факультэты:
- Медыцынскі факультэт;
- Факультэт аграноміі;
- Факультэт каталіцкай тэалогіі;
- Факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук;
- Факультэт права і эканомікі;
- Факультэт пратэстанцкай тэалогіі;
- Філасофскі факультэт.
Акрамя таго, у лік падраздзяленняў універсітэта ўваходзіць некалькі даследчых інстытутаў.