Ангела Меркель
| Ангела Даратэя Меркель Angela Dorothea Merkel |
|||||||
|
|||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| з 22 лістапада 2005 | |||||||
| Прэзідэнт: | Хорст Кёлер, Крысціян Вульф | ||||||
| Папярэднік: | Герхард Шродэр | ||||||
| Партыя: | Дэмакратычны прарыў (1989-1990) ХДС |
||||||
| Прафесія: | фізік | ||||||
| Веравызнанне: | лютэранства | ||||||
| Нараджэнне: | 17 ліпеня 1954 (57 гадоў) Гамбург, ФРГ |
||||||
| Бацька: | Хорст Каснер | ||||||
| Маці: | Герлінда Каснер | ||||||
| Муж: | 1) Ульрых Меркель 2) Іахім Заўэр |
||||||
| Дзеці: | не | ||||||
| Аўтограф: | |||||||
| Узнагароды: |
|
||||||
Ангела Даратэя МЕРКЕЛЬ (ням.: Angela Dorothea Merkel; 17 ліпеня 1954, Гамбург), нямецкі палітык. З 22 лістапада 2005 канцлер Германіі, з красавіка 2000 старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу Германіі. Першая жанчына на пасадзе канцлера Германіі.
[правіць] Жыццяпіс
Ангела Меркель нарадзілась 17 ліпеня 1954 году ў Гамбурге. Яе бацька, Хорст Каснер, вывучаў тэялогію спачатку ў Гейдэльберге, а пасля ў Гамбурге. Маці Герлінд (дзяв. Енцш) працавала настаўніцай англійскай і лацінскай мовы. У тым жа самым годзе сямья Каснер пераехала ў ГДР. Большая частка дзяцінства будучага канцлера прайшла ў горадзе Цемплін (зямля Брандэнбург).
З 1973 па 1978 Ангела Каснер вывучала фізіку ў Лейпцыгскім Універсітэце. У гэты час яна пазнаёмілась са студэнтам фізікі Ульрыхам Меркелем, з якім яна ажанілась у 1977. З 1978 па 1990 Ангела Меркель была навуковай супрацоўніцай у Цэнтральным Інстытуце Фізічнай Хіміі пры Акадэміі Навук ва Усходнім Берліне. Там яна абараніла дысертацыю ў галіне тэарэтычнай хіміі. У 1982 годзе першы брак Ангелы Меркель распаўся. Са сваім цяперашнім мужам, Йоахімам Заўэрам, Ангела Меркель пазнёмілась два гады пазней. Жаніцьба адбылась у 1998.
У 1989 Ангела Меркель распачала дзейнасць ва ўсходне-нямецкай палітычнай групе "Дэмакратычны пад'ём" ("Demokratischer Aufbruch"), якая ў наступным годзе аб'ядналась з Хрысціянска-дэмакратычным Саюзам Германіі (ХДС). Некалькі месацаў да аб'яднання Германіі Меркель была намеснікам прэсавага сакратара апошняга ўраду ГДР.
У 1990 Ангела Меркель была абраная дэпутатам Бундэстагу, якім яна з'яўляецца па сённяшні дзень.
З 1990 па 1994 Меркель была міністрам па справах жанчын і моладзі, а з 1994 па 1998 міністрам па справах навакольнага асяроддзя, аховы прыроды і бяспекі атамных рэактараў ва ўрадзе Гельмута Коля.
З 1991 па 1998 намеснік старшыні ХДС.
У 1999, калі ХДС атрымаў паразу на выбарах у Бундэстаг, Коль мусіў сысці з пасады старшыні ХДС. На гэтую пасаду быў абраны Вольфганг Шойбле, па чыёй прапанове Меркель была абраная генеральным сакратаром партыі. Але ўжо ў наступным годзе, у сувязі са скандалам вакол незаконнага фінансавання ХДС, Шойбле быў таксама вымушаны падаць у адстаўку.
10 красавіка 2000 на партыйным сходзе ў Эсэне Меркель была абраная старшынёй ХДС бальшынёй у 897 галасоў з 935.
18 верасня 2005 на выбарах у Бундэстаг ХДС разам з ХСС атрымала 35,2 % галасоў. 22 лістапада галасамі кааліцыі з ХДС/ХСС і СДПГ Ангела Меркель была абраная кацлерам Германіі.
На чарговых парламенцкіх выбарах 27 верасня 2009 кааліцыя ХДС/ХСС перамагла, і Меркель засталася на пасадзе канцлера.
[правіць] Выдатныя апублікаваныя працы
|
|---|
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ангела Меркель- Афіцыйны сайт канцлера Германіі
- Асабістая старонка
- Асобы
- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Гамбургу
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
- Кавалеры Вялікага крыжа нарвежскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалем Свабоды
- Постаці нямецкай палітыкі
