Джавані Паізіела
Джавані ПАІЗІЕЛА (іт. Giovanni Paisiello), н. 9 мая 1740, пам. 5 ліпеня 1816, быў адным з найбольш важных італьянскіх оперных камапазітараў свайго часу. Ён засяроджваўся на рэлігійнай музыцы, перад тым як разгарнуўся яго талент для оперы. Пасля напісання больш чым 50 операў між 1763 і 1776, ён быў запрошаны да Кацярыны ІІ, імператрыцы Расіі. Ён знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу на працягу васьмі гадоў, ствараючы працы, сярод якіх «Il Barbiere di Siviglia» (1782), была папулярная на працягу некалькіх дэкадаў, пакуль яе не зацьміла опера Расіні з такой жа назвай (1816). Пасля, ён служыў Фердынанду IV у Неапалі (1784—1799) і Напалеону ў Парыжы (1802- 04), перад вяртаннем у Неапаль, дзе ён памёр у ўзросце 76.
Паізіела пісаў як сур'ёзныя так і камічныя оперы і зрабіў вялікі ўклад у абодва стылі. Ён пашырыў вобласць камічнай оперы, нп. «Il Re Teodoro in Venezia» (1784) і ўвёў пагоджаны[1] фінал, што перад ім выкарыстоўвалася толькі ў камічнай оперы. У дадатак да больш чым 100 операў і вялікага ўкладу ў рэлігійную музыку, Паізіела ствараў сімфоніі, канцэрты, струнныя квартэты і іншую інструментальную музыку.
Зноскі
- ↑ узгодненны
[правіць] Бібліяграфія
- Grout, Donald J., A Short History of Opera, 2d ed. (1965);
- Hunt, J. L., Giovanni Paisiello, His Life as an Opera Composer (1975)
