Джодзі Шэктэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джодзі Шэктэр
Род дзейнасці пілот Формулы-1, аўтагоншчык, бізнесмен, фермер
Дата нараджэння 29 студзеня 1950(1950-01-29) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Tomas Scheckter[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джодзі Дэвід Шэктэр (англ.: Jody David Scheckter; нар.29 студзеня 1950 года, Іст-Лондан, ПАР) — паўднёваафрыканскі аўтагоншчык і прадпрымальнік. Адзіны ў гісторыі чэмпіён свету Формулы-1 афрыканскага паходжання (1979 года).

Джодзі не адзіны аўтагоншчык ў сям’і — яго старэйшы брат Ян таксама займаўся кальцавым аўтаспортам і быў пілотам Формулы-1.

Шэктэр быў двойчы жанаты: яго першая жонка Памэла нарадзіла яму двух сыноў — Тобі і Томаса; а другая жонка Клер — адразу чатырох дзяцей.

Пасля сыходу з гонак Джодзі заснаваў кампанію FATS Inc., якая займалася стварэннем сімулятараў агнястрэльнай зброі. Кампанія была вельмі паспяховая, але праз нейкі час Шэктэр-старэйшы быў вымушаны яе прадаць для фінансавання ранніх стадый гоначнай кар’еры сваіх сыноў. У апошнія гады захапіўся сельскай гаспадаркай, набыўшы ў Хэмпшыр ферму для вытворчасці экалагічна чыстых прадуктаў харчавання. Ён таксама ўдзельнічае ў розных перадачах, якія прапагандуюць адмову ад ГМА. У 2009 годзе Джодзі абвясціў пра жаданне заняцца вытворчасцю біядынамічных пеністых вінаў.

Завяршыўшы актыўныя выступы, паўднёваафрыканец тым не менш не страціў сувязь з аўтаспортам: перыядычна ён прымае ўдзел у розных аматарскіх спаборніцтвах і рэкламных акцыях.