Джордж Баланчын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джордж Баланчын

Джордж Баланчын (англ.: George Balanchine; пры нараджэнні Георгій Мелітонавіч Баланчывадзэ, груз.: გიორგი მელიტონის ძე ბალანჩივაძე; 10[23] студзеня 1904, Санкт-Пецярбург — 30 красавіка 1983, Нью-Ёрк) — харэограф, які пачынальнік амерыканскага балета і сучаснага неакласічнага балетнага мастацтва ў цэлым.

У 1914-21 вучыўся ў Тэатральным вучылішчы пры Марыінскім тэатры. У 1923 упершыню выступіў як балетмайстар. З 1924 года эміграваў з СССР. У 1925-29 галоўны балетмайстар ў трупе «Рускі балет С. П. Дзягілева». У 1933 у ЗША арганізаваў «Школу амерыканскага балета», з якой вырасла трупа «Амерыканскі балет» (з 1948 «Нью-Ёрк сіці бале»). Баланчын ставіў сюжэтныя балеты («Блудны сын» Пракоф'ева, 1929 ; «Апалон, валадар муз» Стравінскага, 1929), пазней — «абстрактныя» балеты («Канчэрта-барока» на музыку Баха, 1941; «Бале імперыяль» на музыку Чайкоўскага, 1941 , і інш.).