Джордж Берклі
| Джордж Берклі | |
Біскуп Джордж Берклі |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
12 студзеня 1753 (67 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Школа/традыцыя: | |
| Кірунак: |
Заходняя Філасофія |
| Перыяд: | |
| Значныя ідэі: | |
| Аказалі ўплыў: | |
| Паслядоўнікі: |
Юм, Кант, Шапенгаўэр |
Джордж Бе́рклі (англ.: George Berkeley; 12 сакавіка 1685 — 14 студзеня 1753), англійскі тэолаг і філосаф.
Атрымаў адукацыю ў Дублінскім універсітэце. З 1724 г. епіскап англіканскай царквы ў Клойне (Ірландыя). Паводле яго вучэння, усе прадметы аб'ектыўнай рэчаіснасці існуюць толькі таму, што ўспрымаюцца суб'ектам; наогул няма нічога, што рэальна існуе, апроч субстанцыі духу, душы і "майго Я". Выступаў з крытыкай атэізму і асноўнага паняцця матэрыялізму - матэрыі як прадметнай асновы (субстанцыі) цел і іх якасцей, а таксама вучэння Джона Лока і І. Ньютана аб матэрыі і прасторы. Зыходзячы з канцэпцыі суб'ектыўнага ідэалізму, Берклі сцвярджаў, што нават калі б усе суб'екты ўспрымання зніклі, рэч працягвала б існаваць як сума "ідэй" у розуме Бога - таго суб'екта, які не можа знікнуць, а таму не можа знікнуць і створаны ім свет зорак, планет і Зямлі з усім, што існуе на ёй. Асноўныя яго працы: "Трактат пра пачаткі чалавечых ведаў" (Treatise Concerning the Principles of Human Knowledge, 1710), "Тры размовы паміж Гіласам і Філонусам" (Three Dialogues between Hylas and Philonous, 1713), "Алсіфрон, ці Дробны філосаф" (Alciphron, or The Minute Philosopher, Том 1-2, 1732) і іншыя.
Літаратура [правіць]
- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7