Джордж Сударшан
| Джордж Сударшан | |
| George Sudarshan | |
| Дата нараджэння: |
16 верасня 1931 (81 год) |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Палам, Керала, Брытанская Індыя |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: |
Тэхаскі ўніверсітэт у Осціне |
| Альма-матэр: | |
| Навуковы кіраўнік: | |
| Вядомыя вучні: |
Махамед Аслам Хан Халіль |
| Вядомы як: |
Аўтар V-A тэорыі слабога ўзаемадзеяння, суаўтар рэпрэзентацыі Глаўбера-Сударшана, даследчык тахіёнаў |
| Узнагароды і прэміі |
|
Энакал Чэндзі Джордж Сударшан (нар. 16 верасня 1931) — вядомы амерыканскі фізік-тэарэтык індыйскага паходжання, прафесар Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Джордж Сударшан нарадзіўся ў маленькай вёсачцы Палам на поўдні Індыі. Ён атрымаў сярэднюю адукацыю ў каледжы Church Mission Society, а ў 1951 годзе скончыў Хрысціянскі каледж у Мадрасе. У 1952 годзе ён атрымаў ступень магістра ў Мадраскім універсітэце. Пасля гэтага ён уладкоўваецца ў Tata Institute of Fundamental Research (TIFR), дзе нядоўгі час працуе пад кіраўніцтвам Хомі Джэхангіра Бабы. Далей ён перабіраецца ў Нью-Ёрк, паступаючы ў Рочэстэрскі ўніверсітэт, дзе яго навуковым кіраўніком становіцца Роберт Маршак. У 1958 годзе Сударшан атрымлівае ступень доктара філасофіі ў гэтым універсітэце.
Бібліяграфія [правіць]
- Doubt and Certainty (разам з Тоні Ротманам).
- Classical Dynamics (разам з Н. Мукундай).
- Fundamentals of Quantum Optics (разам з Джонам Клаўдэрам).
- Introduction to Elementary Particle Physics (разам з Робертам Маршаком).
- From Classical to Quantum Mechanics: An Introduction to the Formalism, Foundations and Applications (разам з Джамп'ера Эспазіта і Джузэпэ Марма).
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі [правіць]
- A LOOK-BACK AT FOUR DECADES OF RESEARCH By ECG SUDARSHAN
- Seven Science Quests, Uni. Texas, Austin
- Хатняя старонка
- Публікацыі ў ArXiv
- Збор прац
- Сударшан у Keral.com
- Ліст Сударшана Нобелеўскаму камітэту
- Лекцыя Perspectives And Perceptions: Causality And Unpredictability
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |