Брытанская імперыя
| Брытанская імперыя British Empire Канстытуцыйная манархія |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Дэвіз «Dieu et mon droit» (бел.: «Бог і маё права») |
|||||||||
Анахранічная карта Брытанскай Імперыі. |
|||||||||
| Сталіца | Лондан | ||||||||
| Найбуйнейшыя гарады | Лондан, Дэлі, Сідней, Манрэаль | ||||||||
| Мова | Англійская | ||||||||
| Валюта | Фунт стэрлінгаў | ||||||||
| Плошча | 33 000 000 км² | ||||||||
| Насельніцтва | кал. 458 000 000 | ||||||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||||||
| Кароль | |||||||||
| - | Спіс кіраўнікоў Брытанскай Імперыі | ||||||||
Брытанская імперыя (англ.: British Empire), найвялікшая ў гісторыі каланіяльная дзяржава, якая складалася з дамініёнаў, калоній, пратэктаратаў, падмандатных тэрыторый і іншых тэрыторый, кіруемых Вялікабрытаніяй. Утварылася з калоній і гандлёвых пастоў, заснаваных Англіяй ў канцы 16 — пачатку 17 стагоддзяў. У час найбольшага росквіту ў 1920-х — 1930-х ахоплівала звыш 33.000.000 км² з насельніцтвам каля 458 млн. чалавек (¼ плошчы і насельніцтва тагачаснага свету).
Брытанская імперыя дасягнула найбольшай моцы ў пачатку 19 стагоддзя пасля перамогі над напалеонаўскай Францыяй. Рост Германіі і ЗША падарваў эканамічнае лідэрства Брытаніі. Няўдачы падчас Другой сусветнай вайны, страты многіх азіяцкіх тэрыторый у сутыкненні з Японіяй прывялі да аслаблення аўтарытэту імперыі і да наступнага яе распаду. Ужо праз два гады пасля заканчэння вайны з-пад брытанскага панавання выйшла найбольш каштоўная калонія — Індыя.
Глабальная дэкаланізацыя давяршыла працэс разбурэння Брытанскай імперыі, які скончыўся з пераходам у 1997 Ганконга пад кантроль КНР. Пасля атрымання незалежнасці многія брытанская калоніі сталі членамі Садружнасці Нацый, 14 так званых «заморскіх тэрыторый» застаюцца пад брытанскім суверэнітэтам.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брытанская імперыя
Шаблон:Тэрыторыі Брытанскай імперыі