Рочэстэрскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рочэстэрскі ўніверсітэт
Па-англійску

University of Rochester

Дэвіз

лац.: Meliora
англ.: Ever Better

Заснаваны ў

1850

Тып

прыватны

Мэтавы фонд

$ 1,282 млрд.[1] (2009)

Прэзідэнт

Джоэл Селігман

Месца размяшчэння

Рочэстэр, Нью-Ёрк, ЗША
Каардынаты: 43°07′42″ пн. ш. 77°37′42″ з. д. / 43.128333° пн. ш. 77.628333° з. д. (G) (O) (Я)43°07′42″ пн. ш. 77°37′42″ з. д. / 43.128333° пн. ш. 77.628333° з. д. (G) (O) (Я)

Кампус

гарадскі (2,4 км²)

Бакалаўраў

5 066[2]

Магістраў і дактароў

4 357[2]

Выкладчыкаў

1 331[2]

Колеры

         

Талісман

Рокі

Афіцыйны сайт

www.rochester.edu

Рочэстэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Rochester) — прыватны даследчы ўніверсітэт ЗША, размешчаны ў Рочэстэры, штат Нью-Ёрк. У склад універсітэта ўваходзяць 6 школ, у тым ліку прэстыжная Істменаўская школа музыкі[2].

Універсітэт быў заснаваны ў 1850 годзе і з тых часоў атрымаў значны поспех у даследаваннях і адукацыі, падрыхтаваў мноства выбітных выпускнікоў, сярод якіх 8 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 23 — Пулітцэраўскай прэміі, 19 лаўрэатаў стыпендыі Гугенхайма(англ.) бел., 7 лаўрэатаў праграмы Фулбрайта, 2 — стыпендыі Голдуатэр, 1 — стыпендыі фонду Біла і Мелінды Гейтс[3] і 2 — стыпендыі Маршала. Выпускнікі Рочэстэрскага ўніверсітэта складаюць амаль чвэрць вучоных, якія кансультуюць НАСА па пытаннях мадыфікацыі і падрыхтоўкі да запуску касмічнага тэлескопа «Джэймс Веб» , які павінен замяніць тэлескоп «Хабл»[4].

У 2010 годзе ўніверсітэт Рочэстэра заняў 37-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання U.S. News & World Report[1], а таксама 82-ю пазіцыю ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка імя Раша Рыза

З 1819 года ў гарадку Гамільтан, штат Нью-Ёрк, працаваў Універсітэт Колгейта, заснаваны баптыстамі[6], з 1848 года вядомы як Універсітэт Мэдысана. Тады ж імі было запланавана стварэнне навучальнай установы ў Рочэстэры і ўжо 31 студзеня 1850 года заснавальнікі новага ўніверсітэта атрымалі свой статут, выдадзены рэгентамі Універсітэта штата Нью-Ёрк. Заняткі пачаліся ў лістападзе, былі залічаны 60 студэнтаў, у тым ліку 28 пераведзеных з універсітэта Мэдысана[7].

Першапачаткова кампус універсітэта знаходзіўся ў цэнтры горада Рочэстэр, а ў 1853 годзе пераехаў ва ўсходнюю частку прыгарада. Мясцовы бізнесмен і член палаты прадстаўнікоў Азарыя Будзі ахвяраваў 3,2 га землі для новага кампуса і яшчэ 6,9 га ўніверсітэт у яго выкупіў[7]. Тут і размяшчаўся асноўны кампус да будаўніцтва новага комплексу будынкаў у 1930 годзе.

Чытальная зала бібліятэкі імя Бенджаміна Раша Рыза

У 1900 годзе на першы курс універсітэта была ўпершыню залічана дзяўчына, што стала вынікам высілкаў Сьюзен Энтані і Хелен Мантгомеры. У 1890-х гадах жанчыны знаходзіліся ў класах і лабараторыях толькі ў якасці гасцей. Першай студэнткай стала Хелен Уілкінсан, якой прэзідэнт універсітэта Дэвід Хіл дазволіў паступіць у навучальную ўстанову на тых жа ўмовах, што і астатнія студэнты. Усяго ў 1900 годзе былі залічаны 33 жанчыны, а ў 1901 годзе была прысвоена першая навуковая ступень, яе ганараваўся Эла Уілкаксен[7]. Пасля завяршэння будаўніцтва новага кампуса, туды пераехалі студэнты, а ў старым кампусе працягвалі навучацца студэнткі, аж да 1955 года.

Найбольшы рост універсітэт зведаў у 19001935 гадах, калі ім кіраваў Бенджамін Рыз. За гэты перыяд Джордж Істмен і Эд Нортан — асноўныя фундатары, ахвяравалі ўніверсітэту больш за 50 млн. дол.

У 1958 годзе былі створаны 3 новыя школы: інжынерная, кіравання бізнесам і вышэйшая школа адукацыі[8].

У 1995 годзе прэзідэнт універсітэта Томас Джэксан абвясціў пра пачатак рэалізацыі плана па змене ўмоў прыёму і значнаму перагляду навучальнага плана[9].

Кампус[правіць | правіць зыходнік]

Кампус універсітэта ўзімку 2007 года

Асноўны комплекс будынкаў універсітэта — Рывер Кампус, размешчаны ў даліне ракі Джынесі(англ.) бел., каля 3 км да поўдня ад цэнтра горада і займае парадку 81 га, мяжуе з грамадскім паркам, размешчаным уздоўж усходняга берага ракі. Тут размяшчаюцца навучальныя карпусы і адміністрацыя Рочэстэрскага ўніверсітэта.

Будаўніцтва кампуса было завершана ў 1930 годзе, шматлікія будынкі былі аформлены ў грэчаскім стылі эпохі адраджэння. Бібліятэка, названая імем яго прэзідэнта Раша Рыза, лічыцца неафіцыйным сімвалам універсітэта, а таксама менавіта тут знаходзіцца карыльён Хопмана, найбуйнейшы карыльёна ў штаце Нью-Ёрк, які налічвае 50 званоў.

На працягу апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў былі выбудаваны новыя будынкі, у тым ліку Меліяра Хол (1972), Хойт Хол (1962), Харкнес Хол (1946), Інжынерны комплекс Хопмана (1963). У паўднёвай частцы кампуса размясціліся навуковыя будынкі: Хатчысан Хол (1972), Хілан Білдынг (1971), камп'ютарны цэнтр і бібліятэка Карлсана (1987), Уілмат Білдынг (1961) і Роберт Джорджэн Хол — комплекс біямедыцынскай інжынерыі і оптыкі (2007)[10].

Шматлікія навучальныя карпусы, у тым ліку бібліятэка Раша Рыза звязаны сеткай тунэляў[11], якія інтэнсіўна выкарыстоўваюцца ў непагодлівае надвор'е. Большасць будынкаў і памяшканняў агульнага карыстання звязаны таксама сеткай Wi-Fi з доступам у інтэрнэт[12].

Медыцынскі цэнтр універсітэта[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскі цэнтра Рочэстэрскага ўніверсітэта (URMC) служыць асноўным кампусам для медыцынскай адукацыі і даследаванняў, а таксама размяшчае палатамі для прыёму пацыентаў. Цэнтр знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Рывер Кампуса, тут размешчаны школа медыцыны і стаматалогіі, цэнтр медыцынскіх даследаванняў Артура Корнберга, школа медсясцёр, цэнтр даследаванняў раку, інстытут медыка-біялагічных навук[13].

Істменаўская школа музыкі[правіць | правіць зыходнік]

Істменаўская школа музыкі размешчана ў цэнтры горада Рочэстэр. У склад кампуса ўваходзяць інтэрнаты для студэнтаў, класы і аўдыторыі, Істменаўскі тэатр, канцэртная зала на 3094 месцаў, у якой таксама выступае Рочэстэрскі філарманічны аркестр. Акрамя таго тут знаходзяцца бібліятэка музыкі Сіблі, найбуйнейшая ў Паўночнай Амерыцы, а таксама найбуйнейшая прыватная калекцыя нот[14].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 University of Rochester (англ.) . U.S.News & World Report. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 9 верасня 2011.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 About us (англ.) . University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 25 ліпеня 2011.
  3. Rochester Alumnus Selected As Gates Cambridge Scholar (англ.) . University of Rochester (4 апреля 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 25 ліпеня 2011.
  4. Points of Pride (англ.) . University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 25 ліпеня 2011.
  5. Academic Ranking of World Universities - 2010 (англ.) . ShanghaiRanking Consultancy. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 26 ліпеня 2011.
  6. University of Rochester History: Chapter 2 (англ.) . University of Rochester Libraries. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 25 ліпеня 2011.
  7. 7,0 7,1 7,2 May, Arthur A History of the University of Rochester. — Princeton: Princeton University, 1977.
  8. History and Distinctions (англ.) . University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 25 ліпеня 2011.
  9. Rochester Renaissance Plan for The College (англ.) . University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 25 ліпеня 2011.
  10. University of Rochester Map (англ.) . University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 26 ліпеня 2011.
  11. Схема тунэляў кампуса Рочэстэрскага ўніверсітэта. University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 26 ліпеня 2011.
  12. UR Wireless @ ESM (англ.) . University of Rochester. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2012. Праверана 15 жніўня 2012.
  13. Fast Facts (англ.) . University of Rochester Medical Center. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 26 ліпеня 2011.
  14. Concert to spotlight centuries of music (англ.) . NewsOK.com. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 26 ліпеня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons