Джыралама Фрэскабальдзі

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Джарлама Фрэскабальдзі

Джыралама ФРЭСКАБАЛЬДЗІ – (італ.Girolamo Frescobaldi), н. у верасні 1583, пам. 1 сакавіка 1643, быў найбольш важным кампазітарам на клавесіне і аргане ў ранняй музыцы барока. Ён пачаў сваю музычную кар’еру ў сваім родным м. Ферара з добра вядомым кампазітарам мадрыгалу Лудзаска Лудзаскі. Хутка, пасля сканчэння кіравання роду Эстэ ў м. Ферара у 1597, Фрэскабальдзі пераехаў у Рым, дзе ён займаў розныя пасады ў Каталіцкім Касцёле як арганіста, у т.л. у Базылікі Святога Пятра і Папскай Юліянскай Капліцы, дзе ён пачаў працаваць з 1608. Ён заставаўся ў Рыме, за выключэннем кароткатэрміновага знаходжання ў Фларэнцыі з 1628 па 1634, дзе ён служыў ў вялікага князя Фердзінанда ІІ Медычы. Яго шматлікія італьянскія студэнты распаўсюджвалі яго ўплыў на самім паўвостраве, а Ёхан Якаб Фробэргер і Ёхан Каспар Керл, распаўсюдзілі ўплыў Фрэскабальдзі сярод паўночных еўрапейцаў.

Творы Фрэскабальдзі на клавішных ўлучаюць танцавальныя суіты; варыяцыі; імправізацыі; часцяком разборлівыя; такаты; і строга сфармаваныя контрапунтычныя рычэркары і канцоны. Яго найбольш вядомая калекцыя Fiori musicali (1635), складаецца з такатаў, рычэркараў і капрычыа, якія выкарыстоўваюцца падчас Імшы; тыя часткі часта ўлучаюцца ў мелодыі Рыгарыянскіх спеваў. Яго вучнем можна назваць і І. С. Баха, які ў маладосці капіраваў некаторыя свае творы з Fiori musicali.

[правіць] Бібліяграфія

  • Palisca, Claude V., Baroque Music (1968)