Дзякуцё Сэтоуці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзякуцё Сэтоуці
瀬戸内 寂聴
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Харумі Сэтоуці
Псеўданімы 三谷晴美, 三谷佐知子, 瀬戸内晴美 і 瀬戸内寂聴
Дата нараджэння 15 мая 1922(1922-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 2021(2021-11-09)[1] (99 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Японія
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, бхікшуні, пісьменніца, abbot
Гады творчасці 19562021
Прэміі
Узнагароды

Дзякуцё Сэтоўці (яп. 瀬戸内 寂聴, 15 траўня 1922, Такусіма) — японская пісьменніца, асветніца будыйскай школы Тэндай, грамадская дзяячка. Да прыняцця манаства ў 1973 годзе насіла імя Харумі Сэтоуці. Ігумення храма Тэндай-дзі з 1987 па 2005, цяпер ігумення манастыра Энраку-дзі. Мае сан бхікшуні, што адпавядае сану епіскапа.

Асноўныя творы: «Канец лета» (夏の終り), «Месца» (場所). Аўтарка перакладуна сучасную японскую мову «Аповесці пра Гэндзі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Такусіме ў сям’і гандляра рэлігійнымі атрыбутамі[2]. Пасля заканчэння школы пераехала ў сталіцу і паступіла ў Такійскі Хрысціянскі Жаночы Універсітэт, на кафедру японскай літаратуры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1950 годзе друкавалася пад псеўданімам Харумі Мітані (三谷晴美) у часопісах для дзяцей і падлеткаў «Дзявочы свет» (少女世界) і «Сланечнік» (ひまわり). Намінавалася на літаратурную прэмію апошняга. У тыя ж гады пазнаёмілася з пісьменнікам Фуміа Ніва, прымала ўдзел у выпуску часопіса «Літаратар» (文), а пасля яго закрыцця — часопіса «Z», дзе ў 1956 годзе дэбютавала ў жанры сучаснай японскай прозы дзюнбунгаку з аповедам «Туфлі ціснуць» (痛い靴).

У 1956 годзе была ўдастоена прэміі коміксаў-дадзінсі «Сінці» за твор «Студэнтка Цюй Айлін» (女子大生・曲愛玲). Яго першая частка «Пасіён» (花芯) была названая крытыкамі парнаграфічнай. Пасля гэтага скандалу далейшыя публікацыі ў літаратурных часопісах сталі немагчымымі, і Сэтоуці пачала друкавацца ў часопісах забаўляльнага жанру і перыёдыцы.

Першы свой раман «Жаночае мора» (女の海) апублікавала ў газеце «Токіа сімбун». З 1959 года пачала таксама серыйна публікаваць твор «Тамура Тосіко». Найбольш значным сачыненнем тых гадоў стаў твор «Канец лета», у якім паказваецца амаральнае каханне.

Асабліва шырокая папулярнасць прыйшла да пісьменніцы пасля публікацыі перакладу «Аповесці пра Гэндзі» у дзесяці тамах на сучасную японскую мову ў 1998 годзе[3].

Духоўнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 годзе прыняла пострыг у манастыры Цюрон-дзі прэфектуры Іватэ школы Тэндай. Пры пострыгу атрымала імя Дзякуцё (寂聴), што значыць «доўгае, адзінокае маўчанне». У наступным годзе здзейсніла паломніцтва на гару Хіэй, дзе прайшла 60-дзённую практыку аскезы, пасля чаго жыла пустэльніцай у створанай ёй мясціны"Дзякуан"[4] у мястэчку Сага каля Кіёта. Пасля многіх гадоў руплівай будыйскай практыкі стала актыўна займацца пропаведдзю.

У 1988 годзе выдала кнігу «Дзякуан. Сутра сэрца» (寂庵 般若心経), якая была прададзеная ў колькасці 4,3 мільёна асобнікаў за першы год. Паступова вылучылася ў лік харызматычных грамадскіх дзеячаў нацыянальнага і нават міжнароднага ўзроўню[5], удзельнічала ў гучных судовых працэсах над серыйнымі забойцамі, з пропаведдзю звярталася да падсудных і знаходзіла з імі агульную мову.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1963, Прэмія жаночай літаратуры за раман «Канец лета»[6].
  • 1992, прэмія Танідзакі за аповесць «Спытай у кветкі»[6].
  • 2001, прэмія Нома за аповесць «Месца».
  • 2006, удастоена Ордэна культуры Японіі.

Зноскі

  1. а б Novelist and Buddhist nun Jakucho Setouchi dies at 99The Japan Times, 2021. Праверана 11 лістапада 2021.
  2. «瀬戸内 寂聴» [Jakucho Setouchi]. Nihon Jinmei Daijiten (in Japanese). Tokyo: Shogakukan. 2012.
  3. Walker, James. Big in Japan: «Jakucho Setouchi: Nun re-writes The Tale of Genji Архівавана 26 красавіка 2009.»
  4. Мясціна «Дзякуан» https://www.jakuan.jp
  5. Watanabe, Kazuko (1986). «Writing as political strategy: Asian women’s writing». Feminist Issues.
  6. а б «瀬戸内 寂聴» [Jakucho Setouchi]. Nihon Daihyakka Zensho (Nipponika) (in Japanese).