Асветніцтва

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Асветніцтва — буржуазная антыфеадальная сацыяльна-палітычная ідэалогія часоў фарміравання капіталізма; прапаведвала прыярытэт навукі, розуму, асветы ў жыцці чалавека і развіцці грамадства[1]. Пашырэнню асветніцтва спрыялі навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўстве і дасягненні гуманітарных ведаў, ідэалогія пачала выступаць супраць абсалютызму, феадальна-царкоўнага светапогляду, схаластыкі і феадальнага ладу.

Змест

[правіць] Асветніцтва ў філасофіі

Важную ролю грала асветніцтва ў філасофіі, у філасофію прышлі рацыяналізм і этыка, як вынік патрабаванне абароны правоў чалавека і змаганне супраць дэспатызму.

Ідэальны прадстаўнік Асветы стаў філосаф, адукаваны чалавек, які выконвае сваю функцыю ў вобласці навукі і грамадства. Адпраўной кропкай яго духоўнага жыцця з'яўляецца розум. Яго галоўная задача складалася ў тым, каб усебакова развіваць свой розум (як гэта выказаў Вальтэр[2] — «клапаціцеся аб вашым садзе») і ім асветнічаць жыццё іншых людзей.

[правіць] Краіны

[правіць] Галандыя

Пачатак Асветніцтва праявіўся ў Галандыі (17 ст.; Б. Спіноза і інш. дабіваліся пазбаўлення навукі кантроля царквы).


[правіць] Англія

У Англіі асветнікі сяр. 17 — 18 ст. (Ф. Бэкан і інш.) выступалі за развіццё ведаў. У 18 ст. Дж. Свіфт, Г. Філдынг і іншыя шырока зацікавіліся народным побытам і звычаямі. Д. Дэфо, стварыўшы вобраз Рабінзона Круза, яскрава праілюстраваў, што разумны чалавек можа застацца чалавекам, выжыць у самых складаных умовах.


[правіць] Францыя

У Францыі 18 ст. Вальтэр выступаў за скасаванне саслоўных прывілеяў, ускладаў надзеі на манарха-асветніка; Ж.-Ж. Русо абгрунтаваў права народа на праяўленне свайго волевыяўлення, абвясціў прыватную ўласнасць прычынай грамадскай няроўнасці. Д. Дзідро проціпаставіў рэлігіі і ідэалізму матэрыялізм.

[правіць] Германія

У Германіі Асветніцтва ўзнікла ў 2-й пал. 18 ст. ва ўмовах эканамічнай і палітычнай адсталасці краіны; Г. Лесінг, Ф. Шылер, І. Гётэ выступалі ў абарону нацыянальнага адзінства, сцвярджалі, што сродкамі мастацтва можна перавыхаваць чалавека.

[правіць] ЗША

У ЗША Асветніцтва праявілася ідэалогіяй барацьбы супраць англійскага абсалютызму (Ф. Франклін, Ф. Джэферсан).

[правіць] Балгарыя, Сербія, Славакія, Славенія, Чарнагорыя, Чэхія, Харватыя

Эпоха Асветніцтва ў Балгарыі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Чарнагорыі, Чэхіі, Харватыі і інш. краінах, якія знаходзіліся пад уладай Асманскай або Аўстрыйскай імперый, праявілася як нацыянальнае Адраджэнне — працэс станаўлення нацыянальнай самасвядомасці (кан. 18 — пач. 19 ст.). Народы якія знаходзіліся пад кантролем Асманскай імперыі выступалі супраць яе панавання, а народы, якія залежылі ад Аўстра-Венгрыі выступалі супраць аўстрыйскага абсалютызму.

Развіццё Асветніцтва ў розных краінах мела агульныя рысы і асаблівасці. Агульнай рысай працэсу былі: змаганне за стварэнне або ўзнаўленне нацыянальнай мовы (чэшскай, славацкай, сербскай, славенскай і інш.), развіцё нацыянальнай літаратуры, з'яўленне даследчыкаў нацыянальных фальклораў, распаўсюджванне кнігі на роднай мове і інш.

[правіць] Расія

У гэты перыяд утварыліся першыя рускія універсітэты, бібліятэкі, тэатры, публічныя музеі і адносна незалежная прэса. Хоць у Расійскай імперыі, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, у гэтую эпоху адбыліся істотныя змены, адрозненне рускай ад заходняй Асветы, складаецца ў тым, што тут не толькі не адбылося зруху грамадскай думкі ў бок развіцця ліберальных ідэй, але наадварот, яны былі сустрэтыя вельмі насцярожана. Асабліва рускае дваранства супрацівілася нападкам на прыгон. Тым не менш, паўстанне Пугачова і Вялікая французская рэвалюцыя і ў Расіі спарадзілі ілюзіі будучых палітычных змен і аказалі значны ўплыў на інтэлектуальнае развіццё грамадства. Асветніцтва ў асобе М. Ламаносава, А. Радзішчава, Д. Фанвізіна і М. Новікава мела антыпрыгонніцкі і рэвалюцыйна-дэмакратычны накірункі; М. Чарнышэўскі і М. Дабралюбаў дапоўнілі іх ідэямі утапічнага камунізму.

[правіць] Рэч Паспалітая

Пачатак эпохі Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай звязваюць з зараджэннем сацыяльна-палітычнай ідэалогіі ў Польшчы. За шматнацыянальнасці краіны Асветніца развівалася ў розных кірунках і пераследавала розныя мэты.

[правіць] Польшча

Ідэі Асветніцтва ў Польшчы былі распрацаваныя пазней чым у Заходняй Еўропе, паколькі польская буржуазія была вельмі слабая, палітычная сістэма была ў глыбокім крызісе. Перыяд польскага Асветніцтва пачаўся ў 1730-я/1740-я, дасягнуўшы піку падчас панавання апошніх каралёў, заканчваецца з трэцім падзелам Рэчы Паспалітай у 1795, і канчанткова скончаны ў 1822 з прыходам новай эпохі — Рамантызма. Некаторыя вядомыя дзеячы польскага Асветніцтва: Войцех Багуслаўскі, Ян Снядэцкі, Станіслаў Канарскі і інш.

[правіць] Літва

Літоўскія асветнікі выступалі супраць прыгону сялян, мадэрнізацыю грамадства і выражалі надзею на існаванне ВКЛ, як самастойнай адзінкі. Вядомыя дзеячы Асветніцтва — К. Данелайціс, Купрыян Лукаўскі.

[правіць] Украіна

На Украіне Асветніцтва звязана з дзейнасцю Р. Скаварады. Уласныя традыцыі — гэта гуманістычныя ідэі дзеячаў брацтваў і Кіева-Магілянскай акадэміі. Выпускнікі акадэміі сталі ў Украіне першымі носьбітамі ідэй Асветніцтва. Своеасаблівасць украінскага Асветніцтва ў тым, што тут яшчэ не было сярэдняга класа-носьбітаў ідэй Асветніцтва, як у Еўропе, таму ўкраінскія асветнікі — гэта ліберальна-разначынная інтэлігенцыя, аб'яднаная верай у сілу адукацыі.

[правіць] Беларусь

Асноўны артыкул: Асветніцтва на Беларусі

На Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў 2-й пал. 17 — пач. 19 ст. і былі цесна звязаныя як з усходнеславянскім, так і з заходнееўрапейскім Асветніцтвам. Яны знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве, вызначаліся паказам бытавых і этнічных умоў жыцця класаў і сацыяльных груп, праблем аўтаномнасці і адносін да Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, успрыняцця духоўнай спадчыны мінулага, суіснавання розных пластоў у нацыянальнай культуры. Ідэйныя вытокі Асветніцтва на Беларусі ідуць ад творчасці і дзейнасці прагрэсіўных мысляроў кан. 17 — пач. 18 ст. К. Лышчынскага, С. Полацкага, І. Капіевіча.

[правіць] Выбітныя дзеячы эпохі Асветніцтва

[правіць] Аўстрыя
[правіць] Нідэрланды
[правіць] Германія
[правіць] Іспанія
[правіць] Францыя
[правіць] Вялікабрытанія
[правіць] Італія
[правіць] ЗША
[правіць] Расія
[правіць] Рэч Паспалітая
[правіць] Швецыя

Зноскі

  1. Кізіма С. А.,…
  2. Раман Candide

[правіць] Літаратура

  • Im Hof, Ulrich: Evropa a osvícenství. Nakladatelství Lidové Noviny, Praha 2001. ISBN 80-7106-394-0;
  • История Южных и Западных Славян. Том 1. Средние Века и Новое Время / Г. Ф. Матвеев, З. С. Ненашева. М., издательство МГУ, 1998;
  • Герасіменя В. Асветніцтва // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info;
  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с..

[правіць] Гл. таксама

[правіць] У Сеціве



Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах