Шэрань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шэрань у цені на травяным покрыве пры ранішняй замарозцы
Інеевыя ўзоры на аконным шкле

Шэрань — від цвёрдых атмасферных ападкаў. Уяўляе сабой тонкі пласт крышталічнага лёду рознай таўшчыні, які нарастае на паверхні зямлі і наземных прадметах пры негатыўнай тэмпературы глебы, малавоблачным небе і слабым ветры. Крышталі шэрані пры слабых маразах маюць форму шасцівугольных прызмаў, пры ўмераных — пласцінак, а пры моцных — тупаканцовых іголак. [1]

Утварэнне шэрані[правіць | правіць зыходнік]

Шэрань утвараецца шляхам дэсублімацыі вадзянога пара з паветра на паверхні глебы, травы, снежнага полага, а таксама на адкрытых паверхнях прадметаў у выніку іх радыяцыйнага астуджэння да негатыўных тэмператур, больш нізкіх, чым тэмпература паветра.

Найбольш спрыяльнымі для ўтварэння шэрані з'яўляюцца ясныя зацішныя ночы і шурпатыя паверхні цел, якія маюць малую цеплаправоднасць (напрыклад, драўляныя лавы, адкрытае глебавае покрыва і да т.п.). Слабы вецер, які прыводзіць у дотык з халоднай паверхняй усё новыя масы вільготнага паветра, вельмі спрыяе ўтварэнню шэрані. Моцныя вятры з'яўляюцца перашкодай гэтаму працэсу.

Інеевыя кветкі[правіць | правіць зыходнік]

Крышталі шэрані на драўлянай паверхні, якія падтаюць пры ўзыходзячым сонцы.

Гэта адмысловы від шэрані, які ўяўляе сабой адклад дробных крышталяў лёду, якія групуюцца плямамі, часта нагадваюць па форме і тэкстуры лісце дрэў або кветкі. Яны ўтвараюцца на цёплай глебе ў выніку рэзкага пахаладання, наступнага пасля працяглага пацяплення, звычайна — у восеньскі час.

Інеевыя кветкі часцей за ўсё ўзнікаюць на друзлай аголенай глебе, а таксама наогул у месцах выхаду цёплага глебавага паветра. Акрамя гэтага, можна назіраць інеевыя кветкі і на ледзяным полагу рэк і азёр уздоўж расколін і палонак. Адклады інея фармуюцца сістэматычна і вельмі часта. Яны ўваходзяць у склад снежнага полага [2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ''Уладзімір Міхайлавіч Катлякоў''. Иней. Гляциологический словарь. - Л.: Гидрометеоиздат, 1984. - С. 153-154.
  2. В.М. Котляков. Иней. Гляциологический словарь. - Л.: Гидрометеоиздат, 1984. - С. 154