Домік Пятра I (Полацк)
Жылы дом | |
Домік Пятра I | |
---|---|
55°29′04″ пн. ш. 28°46′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Полацк |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | 1692 год |
Вядомыя жыхары | Пётр I |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000619 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Домік Пятра I — помнік архітэктуры барока ў Полацку, размешчаны па адрасе вул. Ніжне-Пакроўская, 33; функцыянуе як стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў цэнтры горада як жылы (на мяжы XVIII—XIX стагоддзяў перабудаваны). У гэтым доме ў 1705 годзе жыў Пётр I. Аднапавярховы (з паўпадвальным паверхам) будынак мае ў плане форму няправільнага прамавугольніка (19х8,5 м).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны дом значна пацярпеў. У 1949 годзе будынак адрамантаваны: адноўлены разбураныя часткі сцен зроблены дах, фасады атынкаваны з цягай карнізаў і аконных абрамленняў, насцелены новыя падлога і столь, запоўнены дзвярныя і аконныя праёмы. Будынак быў прыстасаваны пад дзіцячую бібліятэку. Захаваліся і ўяўляюць пэўную каштоўнасць драўляныя дзверы разной работы.
У 1998 годзе ў быдынку адкрылася стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай».
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Сцены цагляныя, атынкаваныя звонку і ўнутры. Асноўныя памяшканні паўпадвала перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, астатнія крыжовымі. Пакоі першага паверха маюць пазнейшыя плоскія перакрыцці. З боку ракі на фасадзе дзевяць акон, на бакавым — тры. Уваход зроблены з боку задняга фасада. Зараз уваход ссунуты ў бок вугла. Раней унутры існавала яшчэ адна папярочная сцяна, аб чым сведчыць план паўпадвала, і дом меў скляпеністыя перакрыцці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Домік Пятра I (Полацк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)