Дэні Папен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дэні Папен
Denis Papin
Denis Papin.jpg
Дата нараджэння:

1647({{padleft:1647|4|0}})

Месца нараджэння:

Блуа, Францыя

Дата смерці:

1712({{padleft:1712|4|0}})

Месца смерці:

меркавана Англія

Краіна:

Bannière de France style 1500.svg Францыя

Навуковая сфера:

матэматыка, фізіка

Альма-матэр:

Універсітэт Анжэ

Вядомы як:

Стварыў адзін з першых паравых катлоў

Дэні Папен на ВікіСховішчы

Дэні Папен (фр.: Denis Papin; 22 жніўня 1647, Блуа — 1712) — французскі матэматык, фізік і вынаходнік.

Папен нарадзіўся ў французскім горадзе Блуа У 1647 годзе. Ва ўніверсітэце Анжэ ён вывучаў медыцыну і атрымаў ступень доктара. Але ўрачом Папен не стаў. Шмат у чым яго лёс прадвызначыла сустрэча з галандскім фізікам Х. Гюйгенсам, пад уплывам якога Папен пачаў вывучаць фізіку і механіку. У 1688 годзе ён апублікаваў са сваімі канструктыўнымі дапаўненнямі апісанне прадстаўленага Гюйгенсам ў Парыжскую акадэмію навук праекта паравога рухавіка ў форме цыліндру з поршнем.

Папен вывучаў працу поршня ў цыліндры. У 1690 годзе ў Марбургу ён стварыў паравы рухавік, які здзяйсняў карысную працу за кошт награвання і кандэнсацыі пара. Гэта быў адзін з першых паравых катлоў. Канструкцыю паравой машыны (цыліндр і поршань) Дэні Папен падказаў Лейбніц.

Папен таксама прапанаваў канструкцыю цэнтрабежнага насоса, сканструяваў печ для плаўкі шкла, паравую павозку, вынайшаў некалькі машын для ўздыму вады.

З 1707 ён жыў у Лондане. Апошняя інфармацыя пра жыццё Дэні Папена — яго ліст ад 23 студзеня 1712 года.