Цыганы
| Цыганы | |
|---|---|
| Агульная колькасць | 8~10 млн. |
| Рэгіёны пражывання | Албанія: ад 1 300 да 120 000 [1] Аргенціна: |
| Мова | Цыганская мова |
| Рэлігія | Хрысціянства, Іслам |
| Блізкія этнічныя групы | {{{related}}} |
Цыганы — зборная назва каля 80 этнічных груп, аб'яднаных агульным паходжаннем і прызнаннем «цыганскага закона». Саманазвы асноўных «вялікіх» гуртоў — ромa, сінці, мугат, калос, крышан і некаторыя іншыя; некаторыя цыгане згубілі ранейшую саманазву падчас асіміляцыі і пераследаў. Адзінай саманазвы няма, хоць апошні час у якасці такога прапаноўваецца тэрмін Romanies, гэта значыць «ромападобныя».
Брытанцы традыцыйна завуць іх Gypsies (ад Egyptians — «егіпцяне»), іспанцы — Gitanos (таксама ад Egiptanos — «егіпцяне»), французы — Bohemiens («багемцы», «чэхі»), Gitans (скажонае іспанскае Gitanos) або Tsiganes (запазычанне, меркавана, з рускага), немцы — Zigeuner, італьянцы — Zingari, галандцы — Heidens («язычнікі»), венгры — Cigany або Pharao nerek («фараонава племя»), фіны — mustalaiset («чорныя»), туркі — Cingerie, Cingane; ізраільцяне, на іўрыце — Tso’anim, ад назвы біблейскай правінцыі Цоан у Старажытным Егіпце; балгары — Цыгане. У цяперашні час усё большае распаўсюджванне ў розных мовах атрымліваюць этнонімы ад саманазвы часткі цыган, «ромa» (англ.: Roma, чэшск.: Romove, фін.: romanit і інш.).
Цяпер цыгане жывуць у шматлікіх краінах Еўропы, Заходняй і Паўднёвай Азіі, а таксама ў Паўночнай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і Аўстраліі. Колькасць па розных адзнаках вызначаецца ад 2,5 да 8 млн і нават 10-12 млн чалавек. У СССР налічалася 175,3 тысячы чалавек (перапіс 1970).
Нацыянальныя знакі [правіць]
8 красавіка 1971 г. ў Лондане адбыўся першы Сусветны цыганскі кангрэс. Вынікам кангрэса стала прызнанне сябе цыганамі міру адзінай нетэрытарыяльнай нацыяй і прыняцце нацыянальных знакаў: сцяга і гімна, заснаванага на народнай песні «Джэлем, джэлем». Замест герба цыгане выкарыстоўваюць шэраг вядомых знакаў: кола буды, падкову, калоду карт. Такімі знакамі звычайна ўпрыгожваюцца цыганскія кнігі, газеты, часопісы і сайты, адзін з гэтых знакаў звычайна ўваходзіць у лагатыпы мерапрыемстваў, прысвечаных цыганскай культуры.
У гонар першага Сусветнага цыганскага кангрэса 8 красавіка лічыцца Днём Цыган. У некаторых цыган ёсць звязаны з ім звычай: увечар, у вызначаны час, дружна выходзіць на вуліцу з запаленай свечкай.
Цыганы на Беларусі [правіць]
Паводле перапісу 2009 года ў Беларусі налічваецца 7079 цыганоў.
| Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі | |
|---|---|