Жак Дэмі
| Жак Дэмі Jacques Demy |
|
| Жак Дэмі | |
| Дата нараджэння: | 5 чэрвеня 1931 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Паншато, Луара Атлантычная |
| Дата смерці: | 27 кастрычніка 1990 (59 гадоў) |
| Месца смерці: | Парыж |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | рэжысёр |
| Кар'ера: | 1955—1988 |
| IMDb: | ID 0218840 |
| Узнагароды: | |
Жак Дэмі (фр. Jacques Demy; 5 чэрвеня 1931, Паншато, Луара Атлантычная, Францыя - 27 кастрычніка 1990, Парыж, Іль-дэ-Франс, Францыя) — французскі кінарэжысёр, прадстаўнік «Новай хвалі».
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў правінцыйным гарадку на атлантычным узбярэжжы, што пасля знайшло адлюстраванне ў многіх яго фільмах.
Дэмі вядомы як аўтар музычных фільмаў. Найбольш вядомыя тры яго ранніх карціны - поўнаметражны дэбют «Лола» (1961) з Анук Эме у галоўнай ролі, «Заліў анёлаў» (1963) з Жанай Мора і «Шэрбурскія парасоны» (1964) з Катрын Дэнёў. Усе тры фільмы былі музычнымі. Некаторыя з песень, напісаных кампазітарам Мішэлем Легранам, сталі шырока вядомыя. Самым паспяховым фільмам з гэтых трох сталі «Шэрбурскія парасоны». Першы каляровы фільм Дэмі (да гэтага рэжысёр працаваў з аператарам Раулем Кутарам, які здымаў на чорна-белую плёнку) прынёс яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю і чатыры намінацыі на «Оскар».
У 1969 годзе Дэмі паставіў у ЗША свой першы англамоўны фільм - «Атэлье мадэляў», а следам за гэтым, зноў у Францыі, - «Асліную шкуру» па казцы Шарля Перо. У далейшым Дэмі працаваў як у Францыі, так і ў ЗША, але яго пазнейшыя фільмы не мелі такога ж поспеху, як раннія стужкі.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.349
Спасылкі [правіць]
- Жак Дэмі(англ.) на сайце Internet Movie Database