Катрын Дэнёў
Катрын Дэнёў[1] (фр.: Catherine Deneuve [katʁin dəˈnœv], народжаная Катрын Фаб'ен Дарлеак, фр.: Catherine Fabienne Dorléac 22 кастрычніка 1943) — выбітная французская актрыса, якую некаторыя называюць «апошняй мегазоркай Францыі».
Катрын Дэнёў набыла статус зоркі пасля канскага трыумфу музычнага фільма «Шэрбурскія парасоны» (1964). У наступным годзе выканала галоўную ролю ў псіхалагічным трылеры Рамана Паланскі «Агіда» - першым англамоўным фільме знакамітага рэжысёра.
Пасля гібелі ў 1967 годзе сястры, кінаактрысы Франсуаз Дарлеак, Катрын Дэнёў зноў прыцягнула да сябе ўвагу публікі і прэсы, у тым ліку і як удзельніца кінадуэта ў фільме «Дзяўчаты з Рашфора» (рэжысёр Жак Дэмі), у якім яны згулялі сясцёр Дэльфін і Саланж Гарн'е.
У наступныя гады ўмацавала рэпутацыю вядучай французскай актрысы, працуючы з такімі рэжысёрамі, як Луісам Буньюэлем («Трыстана», 1970) і Франсуа Труфо («Апошняе метро», 1980). Адной з яе самых смелых работ быў фільм Буньюэля «Дзённая прыгажуня» (1967).
Нягледзячы на неаднаразовыя запрашэнні ў Галівуд, Дэнёў засталася вядомай аўдыторыі ў Штатах пераважна як гераіня ролікаў, якія рэкламуюць парфумерную прадукцыю, і адной з вампіраў з культавага фільма "Голад" (1983).
Поспех спадарожнічаў Дэнёў і ў наступныя гады. Крытыкі асабліва добразычліва ўспрынялі яе ролю ў драме «Індакітай» (1992), які ганараваўся прэміі «Оскар» за лепшы замежны фільм. У 2002 г. вельмі пахвальныя водгукі атрымала карціна Франсуа Азона «Восем жанчын", а за два гады да гэтага «Залатая пальмавая галіна» была прысуджана іншаму фільму з удзелам Дэнёў - «Жанчына, што танцуе ў цемры» Ларса фон Трыера.
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.352.
