Жак Дэрыда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Derrida-by-Pablo-Secca.jpg

Жак Дэрыда (фр.: Jacques Derrida; 15 ліпеня 1930, Алжыр9 кастрычніка 2004, Парыж, Францыя) — французскі філосаф. Буйнейшы прадстаўнік еўрапейскага постструктуралізму, заснавальнік дэканструкцыйнага руху.

Крытыкаваў метафізіку як аснову еўрапейскай культуры. Пераадоленне метафізікі Ж. Дэрыда звязваў з адшуканнем гістарычных вытокаў шляхам аналітычнага расчлянення (дэканструкцыі) фундаментальных паняццяў, якія складаюць аснову анталогіі. Увёў у навуковы ўжытак паняцце дэцэнтрацыя. Лічыў, што «няма нічога па-за тэкстам». Распрацаваная Ж. Дэрыда «граматалогія» (навука пра пісьмо) сцвярджае прымат пісьменнасці над словам (логасам), якое гучыць. Аўтар кнігі «Граматалогія» (1967) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6