Жак Дэрэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жак Дэрэ
фр.: Jacques Deray
Дата нараджэння 19 лютага 1929(1929-02-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 2003(2003-08-09)[4][3][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр
IMDb ID 0220227

Жак Дэрэ (фр.: Jacques Deray; 19 лютага 1929, Ліён9 жніўня 2003, Булонь-Біянкур) — французскі кінарэжысёр, пастаноўшчык мноства вострасюжэтных, у тым ліку «паліцэйскіх» фільмаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў як акцёр, здымаўся ў невялікіх ролях у кіно, граў і ў тэатры. З 1953 — асістэнт рэжысёра, асіставаў Анры Вернёю, Жулю Дасэну. Першы ўласны фільм — «Жыгала» — выпусціў у 1960 годзе. Пачынаючы з фільма «Басейн», неаднаразова супрацоўнічаў з Аленам Дэлонам, таксама здымаў у шматлікіх сваіх фільмах Жана-Поля Бельмандо.

Аднак Дэрэ не задавальняў вобраз рэжысёра выключна «крутога» кіно. Браўся ён і за экранізацыі: у 1971 годзе ставіць фільм «Трохі сонца ў халоднай вадзе» па кнізе Франсуазы Саган, у 1998 годзе — кінафільм «Кларыса» па аднайменнай навэле Стэфана Цвейга, а ў 2001 годзе выходзіць тэлефільм Дэрэ «Ліст незнаёмкі» па навэле Стэфана Цвейга.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Jacques Deray // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jacques Deray // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. а б в Fichier des personnes décédées Праверана 16 ліпеня 2023.
  4. Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 кастрычніка 2015.