Жак Ліпшыц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мадыльяні. «Партрэт Жака Ліпшыца і яго жонкі»

Жак (Хаім Якаў) Ліпшыц (фр. Jaques Lipchitz; 22 жніўня 1891, Друскенікі, Гродзенская губерня (цяпер - Друскінінкай, Алітускі павет, Літва) — 26 мая 1973, востраў Капры, Італія) — французскі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1909 годзе пераехаў у Парыж, дзе вучыўся ў Школе Мастацтваў і Акадэміі Жуліяна. У 1922 годзе ўступіў у мастацкую групу «Новы дух» (фр. L'Esprit Nouveau). У сваіх ранніх працах праявіў сябе прыхільнікам радыкальных формаў кубізму, аднак пазней змякчыў цяжкія і рэзкія формы сваіх скульптур, зрабіўшы іх больш вытанчанымі. Працаваў таксама мадэльерам мэблі і дэкаратарам.

У 1941 годзе, пасля акупацыі Францыі нямецкімі войскамі, Ліпшыц збег з Парыжа ў ЗША і жыў у Нью-Ёрку, дзе яго працы знайшлі вялікае прызнанне ў мастацкіх колах. У 1946 годзе вярнуўся ў Парыж, але неўзабаве зноў з'ехаў у ЗША, у 1958 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства.

Жак Ліпшыц памёр 26 мая 1973 года на востраве Капры. Пахаваны ў Іерусаліме.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]