Жак Маёль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жак Маёль
Jacqus Mayol
Імя пры нараджэнні: Jacques Mayol
Дата нараджэння: 1 красавіка 1927({{padleft:1927|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:1|2|0}})
Месца нараджэння: Горад Шанхай
Дата смерці: 22 снежня 2001({{padleft:2001|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:22|2|0}}) (74 гады)
Месца смерці: Капаліверы
Сайт: Jacques Mayol

Жак Маёль (фр.: Jacques Mayol; 1 красавіка 1927 -22 снежня 2001) — французскі нырэц, першым дасягнуў стометровай глыбіні на затрымцы дыхання 23 лістапада 1976 г. Шматразовы чэмпіён свету па фры-дайвінгу.

Жак Майоль, па нацыянальнасці француз, нарадзіўся ў Шанхаі. Калі ён прыйшоў у фры-дайвінг, апошнім устаноўленым рэкордам былі дасягненні італьянцаў Эніа Фалько і Альберта Навелі, і гэта быў усяго 41 метр. За сваё жыццё Жак павялічыў гэтую лічбу больш чым у два разы - яго апошні рэкорд датуецца 1983 годам і складае 105 метраў. Як даследчык, ён вывучаў патэнцыйныя магчымасці чалавека да пагружэння. Увёў у практыку фры-дайвераў практыкаванні з ёгі на дыханне і канцэнтрацыю.

Жак Маёль скончыў жыццё самагубствам, павесіўшыся ў сваім доме на востраве Эльба, ва ўзросце 74 гадоў. Цела было знойдзена суседам Маёля ў суботу, 22 снежня 2001 года. Яго блізкі сябар Умберта Пеліцары пацвердзіў, што ў Маёля некалькі месяцаў працягвалася дэпрэсія. У перадсмяротнай запісцы Жак Маёль прасіў крэміраваць сябе, што і было зроблена ў Італьянскім мястэчку Ліворна.

Фільм Люка Бесона "Блакітная бездань" быў натхнёны гісторыяй жыцця Маёля, які ўдзельнічаў у здымках як кансультант і адзін з сцэнарыстаў.