Жменя пшаніцы (паэма)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жменя пшаніцы
польск.: Garść pszenna
Жанр Паэма
Гутарка
Аўтар Уладзіслаў Сыракомля
Мова арыгінала польская
Дата напісання 1856
Пераклад на беларускую 1891
Перакладчык Янка Лучына, Максім Лужанін
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

«Жме́ня пшані́цы» (польск.: Garść pszenna) — патрыятычная гутарка[1] Уладзіслава Сыракомлі.

Твор напісаны ў 1856 г. у Варшаве[2].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Мудры і добры войт Сцяпан ужо састарэў і мяркуе выбраць сабе замену. Народ спачатку ўстрывожаны, а потым пагаджаецца на аднаго з сыноў войта. Усе тры сыны пасылаюцца за мяжу (у Нямеччыну, Польшчу і Украіну). Двое з іх захапіліся чужымі звычаямі і культурай, а трэці прывёз мяшок пшаніцы, каб працаваць на карысць Радзімы. Апошні і абіраецца за войта як той, хто дбае пра свой край і народ.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Тадэвуш Піні пісаў:[3]

… колькі ж у гэтым апавяданні, простым і нявымушаным, зразумення патрэб селяніна, якое замілаванне ўсім, што сваё, і агіда да чужых звычаяў і строяў.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню на беларускую мову пераклаў, хоць і вольна, значна скараціўшы твор, Янка Лучына і апублікаваў у «Альманаху Паўночна-Заходняга календара на 1892 г.» 1891 г. выдання («Горсць пшаніцы»)[4]. Пазней гэты пераклад увайшоў у пасмяротны зборнік «Вязанка» (1903)[5]. Больш дакладны пераклад зрабіў Максім Лужанін[6].

У 1953 г. выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі па-руску, дзе быў змешчаны пераклад Лявона Мартынава[7].

Зноскі

  1. Драздова, З. Душа беларуса ў гутарках і вершах Уладзіслава Сыракомлі. — С. 138.
  2. Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — 2010. — С. 160.
  3. Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 102.
  4. Абрамавичус, Вл. Библиография по белорусской литературе XIX века. — 1949. — С. 35.
  5. Лучына, Я. Вязанка. — Пецербургъ, 1903.
  6. Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — 2010. — С. 155-160.
  7. Кондратович, Л. Избранные произведения: перевод с польского (руск.). — Москва: Государственное издательство художественной литературы, 1953. — С. 128-133. — 293 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]