Станіслаў Манюшка
| Станіслаў Манюшка Stanisław Moniuszko |
|
Станіслаў Манюшка |
|
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Дата нараджэння | |
| Месца нараджэння |
Убель, Ігуменскі павет, Мінская губерня (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі) |
| Дата смерці | |
| Месца смерці | |
| Прафесіі | |
Станіслаў МАНЮШКА (5 мая 1819, фальв. Убель на Міншчыне — 4 чэрвеня 1872, Варшава) — кампазітар, дырыжор, стваральнік польскай нацыянальнай оперы, меў дачыненне да станаўлення беларускай музычнай культуры.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся Станіслаў Манюшка 5 мая 1819 у фальварку Убель, за 10 вёрст ад Смілавічаў. Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у Дамініка Стэфановіча ў Мінску. Калі ў 1827 сям'я будучага кампазітара перасялілася ў Варшаву ён пачаў навучацца музыцы. Праз тры гады сям'я перабралася ў Мінск, дзе Станіслаў Манюшка працягваў музычную адукацыю. У 1837 ён выехаў у Берлін, дзе працягваў удасканальвацца як музыкант. З 1840 Манюшка пасяліўся ў Вільні, тут працаваў як арганіст, кампазітар, педагог і арганізатар музычнага жыцця горада. У 1858 Станіслаў Манюшка перасяляецца ў Варшаву, у 1858—1872 — дырыжор і дырэктар опернага тэатру, прафесар Музычнага інстытуту ў Варшаве. У творчасці выкарыстоўваў беларускі фальклор.
Папулярнасць кампазітар атрымаў у 1848, дзякуючы оперы «Галька». Яшчэ адна шырока вядомая опера — «Страшны двор» была напісана ў 1865, а наогул Манюшка стварыў 20 опер і аперэт, тры балеты, пяць месаў, два рэквіемы і болей за 300 песень, у тым ліку і «Паходную песню літвінаў» на словы паэта У. Сыракомлі.
Станіслаў Манюшка напісаў музыку да «Сялянкі» В. Дуніна-Марцінкевіча, і ў сувязі з гэтай падзеяй прысутнічае ва ўсіх беларускіх даследаваннях, прысвечаных літаратуры, тэатру і музыцы сярэдзіны 19 ст. Шырокай вядомасці «Сялянка» яму, аднак, не прынесла, музыка да яе захавалася толькі часткова.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Бравер Л. Продкі і сваякі Манюшкі // Маладосць. 1967. № 9.
- Фукс М. Манюшка на Беларусі: Пер. с пол. // Полымя. 1967. № 6.
- Мальдзіс А. Станіслаў Манюшка // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969.
- Капілаў А., Нісневіч С. Манюшка // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Станіслаў Манюшка- Манюшка (Moniuszko) Станіслаў
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіту
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1819 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскай губерні
- Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 1872 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Кампазітары паводле алфавіту
- Кампазітары Польшчы
- Кампазітары Беларусі
- Кампазітары Літвы
- Заснавальнікі нацыянальнага опернага мастацтва
- Род Манюшкаў