Залаты коннік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Залаты коннік
51°03′29″ пн. ш. 13°44′29″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Jean-Joseph Vinache[d]
Матэрыял медзь і сусальнае золата
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дрэздэнскі «Залаты коннік» — конная статуя курфюрста Саксоніі і Польшчы Аўгуста Моцнага. Помнік знаходзіцца на плошчы Нойштэдтэр Маркт (ням.: Neustädter Markt) паміж мостам Аўгустусбрюке (ням.: Augustusbrücke) і вуліцай Хаўптштрасэ (ням.: Hauptstraße).

На помніку Аўгуст Моцны выяўлены ў рымскіх даспехах, і скача на кані ў напрамку Польскага каралеўства. Першапачаткова залачэнне помніка было агнявым, у ходзе рэстаўрацыі 1956 г. была выкарыстаная тэхніка залачэння з ліста.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Конная статуя Аўгуста Моцнага была выканана скульптарам Людвігам Відэманам з медзі і пакрыта залатой амальгамай у 17321734 гг. Узвядзенне пастамента, створанага французскім архітэктарам фр.: Zacharias Longuelune, пачалося ў 1735 г. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося ў 1736 г.

Рэстаўрацыя помніка ў 1884 г. праводзілася пад кіраўніцтвам архітэктара Канстанціна Ліпсіўса. У гэты ж час Ліпсіўс скончыў афармленне пастамента.

Падчас Другой сусветнай вайны 1943-44 гг. разабраны на часткі помнік быў вывезены на захоўванне ў замак Пільніц. Пасляваеннае аднаўленне помніка было даручана ў 1953 г. скульптару Вальтэру Флемінгу. У 1956 г. помнік заняў сваё звыклае месца.

Апошняя па часе рэстаўрацыя помніка выраблялася ў 20012003 г.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]