Аўгуст Моцны
| Аўгуст II Моцны August II Mocny August II. der Starke |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 1694 — 1733 | |||
| (пад імем Фрыдрых Аўгуст I) | |||
| Папярэднік: | Іаан-Георг IV | ||
| Пераемнік: | Фрыдрых Аўгуст II | ||
|
|||
| 1697 — 1704 | |||
| Папярэднік: | Ян III Сабескі | ||
| Пераемнік: | Станіслаў Ляшчынскі | ||
|
|||
| 1709 — 1733 | |||
| Папярэднік: | Станіслаў Ляшчынскі | ||
| Пераемнік: | Станіслаў Ляшчынскі | ||
| Нараджэнне: | 12 мая 1670 Дрэздэн, Саксонія |
||
| Смерць: | 1 лютага 1733 (62 года) Варшава, Польшча |
||
| Дынастыя: | |||
| Бацька: | Іаан-Георг III | ||
| Маці: | Ганна-Сафія Дацкая | ||
| Аўтограф: | |||
Аўгуст «Моцны», Фрыдрых Аўгуст I, Аўгуст II (12 мая 1670, Дрэздэн — 1 лютага 1733) — курфюрст саксонскі (1694 — 1733), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1697—1706, 1709—1733).
Малодшы сын саксонскага курфюрста з роду Вецінаў Іагана Георга III. Саксонскі сталец атрымаў пасля смерці старэйшага брата Іагана Георга IV, каралём польскім і вялікім князем літоўскім абраны пасля смерці Ян Сабескага. Мянушку «Моцны» атрымаў з прычыны выключнай фізічнай сілы і шматлікіх любоўных прыгод. Карыстаўся папулярнасцю сярод дробнай шляхты.
Пасля смерці Яна Сабескага 17 чэрвеня 1696 у Рэчы Паспалітай пачалася барацьба за сталец. На яго прэтэндавалі розныя асобы, якія імкнуліся атрымаць падтрымку ў магнатаў краіны. У 1697 г. Аўгуст перайшоў у каталіцтва. Найбольш вострая барацьба была паміж групоўкамі, якія падтрымлівалі Аўгуста Моцнага (вылучэнца Расіі і Аўстрыі) і француза Франсуа Людовіка дэ Бурбон графа Конці (вылучэнца Францыі). Адбылася падвоеная элекцыя, на адным сойме абралі Конці, а на наступны дзень пры дапамозе расійскіх войскаў на іншым сойме абралі Аўгуста, які быў каранаваны. Аднак падобны вынік не задаволіў значную частку магнатаў і ў краіне стварылася моцная апазіцыя.
На пачатку валадарання спрабаваў умешвацца Феадальную вайну ў ВКЛ (1697—1702), імкнучыся прымірыць групоўку Сапегаў з большасцю шляхты ВКЛ, але яго намаганні былі марныя. Імкнучыся да абсалютнай улады збіраўся ператварыць ВКЛ у незалежную дзяржаву са спадчыннай уладай, у чым яго падтрымалі Радзівілы, Вішнявецкія і інш. магнаты і шляхта.
У 1700 пачалася Паўночная вайна (1700—1721), напачатку паспяховая для Швецыі, у якой Аўгуст Моцны спачатку прымаў удзел толькі як саксонскі курфюрст, а пасля ўцягнуў у гэтую вайну Рэч Паспалітую. Аўгуст Моцны быў саюзнікам Пятра I, таму ў 1701 шведскія войскі з'явіліся на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, унутраная апазіцыя Аўгусту перайшла на бок шведаў. Скарыстаўшы пагрозу шведскага нашэсця на ВКЛ Аўгуст увёў туды саксонскія войскі, якія аднак не мелі вайсковых поспехаў. У 1701—1702 шведы занялі Жамойць і рушылі ў цэнтральную частку ВКЛ. Аўгуст Моцны уцёк у Саксонію, а Карл XII дамогся абвяшчэння ў лютым 1704 безкаралеўя ў і прызначэння новых выбараў. Кандыдатуры магчымых каралёў разглядаў Карл XII. Новым каралём і вялікім князем быў абраны Станіслаў Ляшчынскі — саюзнік Швецыі. Такім чынам у Рэчы Паспалітай было адразу два абраных і ўмоўна легітымных караля. Хоць Аўгуст Моцны часова адмовіўся ад вяртання стальца і знаходзіўся ў сваёй Саксоніі, аднак Карл XII у 1706 робіць выправу ў Саксонію. У выніку Альтранштацкага міру Аўгуст Моцны адмаўляецца ад кароны і афіцыйна прызнае каралём Станіслава Ляшчынскага.
Аднак валадарства Станіслава не задавальняла Пятра I, саюзніка Аўгуста і ворага Карла. Войскі Пятра ўвайшлі ў Рэч Паспалітаю, рабуючы ВКЛ, з мэтай вярнуць сталец Аўгусту і перашкодзіць прасоўванню шведаў да межаў Расіі. Шведскае войска намагалася даць расійскаму генеральную бітву, аднак гэта не было ў планах рускіх — расійскія войскі ўнікалі сутычак. Пасля Палтаўскай бітвы (7 ліпеня 1709) Ляшчынскі застаўся без падтрымкі. Аўгуст Моцны, даведаўшыся пра перамогу Пятра, з 10-тысячным войскам увайшоў у Рэч Паспалітую. Пасля Рыбніцкага дагавора (5 снежня 1712) Станіслаў Ляшчынскі вымушаны быў адмовіцца ад стальца і знаходзіцца за мяжой, Аўгуст Моцны зноў становіцца каралём і вялікім князем.
Намагаўся ўзмацніць сваю ўладу, таму ў Рэчы Паспалітай разгарнулася барацьба паміж прыхільнікамі шляхецкай залатой вольнасці, якія згуртаваліся ў Віленскую і Тарнагродскую канфедэрацыі і прыхільнікамі караля аб'яднанымі ў Сандамірскую канфедэрацыю. Першых падтрымлівалі магнаты, а другіх разам з Аўгустам Моцным — Расія і Прусія.
3 гэтага часу пачалося актыўнае ўмяшанне Расіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Нямы сойм (1717) устанавіў пратэкцыю рускага цара над Рэччу Паспалітай, была максімальна абмежавана колькасць войскаў — Польшчы да 18 тыс. і ВКЛ да 6 тыс. У Рэчы Паспалітай у гэты час было 60 тыс. расійскага войска. Пётр I дамогся, каб 30 тыс. саксонскага войска было выведзена з Рэчы Паспалітай. Пад расійскім ціскам сойм прыняў пастанову аб забароне праваслаўнай і пратэстанцкай шляхце (дысідэнтам) займаць дзяржаўныя пасады, што пасля прычынілася да падзелаў Рэчы Паспалітай. Акрамя Расіі ў палітычныя справы Рэчы Паспалітай пачалі ўмешвацца Прусія, Аўстрыя і Францыя.
Аўгуст Моцны больш клапаціўся пра развіццё Саксоніі, і Рэч Паспалітую падпарадкоўваў гэтым мэтам. Намагаючыся ўзмацніць сваю ўладу ў Польшчы і ВКЛ ён абапіраўся на дапамогу суседніх дзяржаў, на карысць якіх збіраўся аддаць частку тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Літаратура
- Britannica. Настольная энциклопедия. — Москва, 2006. — С. 8.
- Cieślak E. Stanisław Leszczyński. Wrocław, 1994.
- Wahre Geschichten. ― [Taucha] : Tauchaer Verlag, 1991.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. — Мінск, 1996. — С. 83.
| Курфюрсты Саксоніі | ||
|---|---|---|
|
Рудольф I (1298—1356) • Рудольф II (1356—1370) • Венцель (1370—1402) • Рудольф III (1402—1419) • Альбрэхт III (1419—1423) • Фрыдрых I (1423—1428) • Фрыдрых II (1428—1464) • Эрнст (1464—1486) • Фрыдрых III (1486—1525) • Ёган Цвёрды (1525—1532) • Ёган-Фрыдрых (1532—1547) • Морыц (1547—1553) • Аўгуст (1553—1586) • Крысціян I (1586—1591) • Крысціян II (1591—1611) • Ёган-Георг I (1611—1656) • Ёган-Георг II (1656—1680) • Ёган-Георг III (1680—1691) • Ёган-Георг IV (1691—1694) • Фрыдрых Аўгуст I Моцны (1694—1733) • Фрыдрых Аўгуст II (1733—1763) • Фрыдрых Крысціян (1763) • Фрыдрых Аўгуст III (1763—1806) |
||
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны | |
| Выбарныя каралі |
Генрых Валуа — Ганна Ягелонка — Стэфан Баторый — Жыгімонт III — Уладзіслаў IV — Ян II Казімір — Міхал Карыбут Вішнявецкі — Ян III Сабескі — Аўгуст II Моцны — Станіслаў Ляшчынскі — Аўгуст II Моцны — Станіслаў Ляшчынскі — Аўгуст III — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |
