Медны коннік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 59° пн. ш. 30° у. д. / 59.9364° пн. ш. 30.3022° у. д. (G) (O) (Я)

Bronze Horseman002.jpg
Эцьен Фальконэ
Помнік Пятру I, 17681770 гг.
граніт, бронза.
Вышыня: 10,4 м
Сенацкая плошча
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810027000аб'ект № 7810027000

Медны коннік — помнік Пятру I на Сенацкай плошчы ў Санкт-Пецярбурзе. Помнік атрымаў сваю назву ад знакамітай аднайменнай паэмы паэме А.С.Пушкіна, аднак насамрэч выраблены з бронзы.

Гісторыя помніка[правіць | правіць зыходнік]

Конная статуя Петра выканана скульптарам Эцьенам Фалькане ў 1768—1770 гг. Галаву Пятра ляпіла вучаніца Фалькане, Мары-Анна Кало. Змяю паводле задумы Фалькане выляпіў Фёдар Гардзееў. Адліўка статуі пад кіраўніцтвам майстра Ямельяна Хайлова была скончана ў 1778 годзе.

Помнік[правіць | правіць зыходнік]

У 1778 г. з-за рэзкага змянення адносінаў Кацярыны II да Фалькане ён быў вымушаны пакінуць Расію. А працы па завяршэнні помніка былі даручаныя Ю. М. Фельтэну. Помнік быў урачыста адкрыты 7 жніўня 1782 г.. На яго адкрыццё Фалькане так і не быў запрошаны.

Гэта быў першы конны помнік рускаму цару. Пры поўны парадзе, на ўздыбленным кані, Пятра І паказвае Фалькане перш за ўсё як заканадаўца: у іерархіі класіцызму заканадаўцы знаходзяцца вышэй палкаводцаў. Пастамент у выглядзе велічэзнай скалы - сімвал пераадолення Пятром I цяжкасцяў, а ўведзеная ў кампазіцыю змяя ўяўляе сабой дасціпную знаходку ў вырашэнні задачы па забеспячэнні ўстойлівасці манумента. Яе з'яўленне пад нагамі ўздыбленнага каня дастаткова пераканаўча тлумачыцца тым, што яна адлюстроўвае "варожыя сілы". І толькі вянок з лаўра, што вянчае галаву, і меч, што вісіць ля пояса, паказваюць ролю Пятра як палкаводца-пераможца.

У абмеркаванні канцэпцыі помніка прымалі ўдзел Кацярына II, Дзідро і Вальтэр. Помнік павінны быў адлюстроўваць перамогу цывілізацыі, розуму, чалавечай волі над дзікай прыродай. Пастамент помніка мусіў сімвалізаваць прыроду, варварства. Факт, што Фалькане абцясаў грандыёзны Гром-камень, адпаліраваную яго, выклікаў абурэнне і крытыку сучаснікаў.

Надпіс на пастаменце[правіць | правіць зыходнік]

Надпіс на пастаменце: «ПЕТРУ перьвому ЕКАТЕРИНА вторая лѣта 1782» - з аднога боку, і «PETRO primo CATHARINA secunda MDCCLXXXII» — з другога, падкрэсліваючы тым самым задумку імператрыцы: усталяваць лінію спадкаемнасці паміж дзеяннямі Пятра і ўласнай дзейнасцю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бакмейстер,И.Г. библиотекарь Имп. Академии наук перевод статьи из «Neues St. Petersburgisches Journal» (1782. Т. 4. С. 1—71), вышедшей отдельным изданием в 1783 г. («Nachricht von der metallenen Bildsäule Peters des Grossen»).Русское издание 1786 г.
  • Топоров В. Н. О динамическом контексте трехмерных произведений изобразительного искусства (семиотический взгляд). Фальконетовский памятник Петру I // Лотмановский сборник. 1. М., 1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]