Зборная СНД па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 СНД
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Асацыяцыя футбольных федэрацый СНД
Галоўны трэнер Анатоль Бышавец
Капітан Аляксей Міхайлічэнка
Найбольшая колькасць гульняў Дзмітрый Харын (11)
Найлепшы бамбардзір Сяргей Кір'якаў (4)
Код ФІФА CIS
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Першая гульня
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 0:1 СНД Сцяг зборнай СНД па футболе
(Маямі, ЗША; 25 студзеня 1992)
Апошняя гульня
Шатландыя Шатландыя 3:0 СНД Сцяг зборнай СНД па футболе
(Норчэпінг, Швецыя; 18 чэрвеня 1992)
Самая буйная перамога
Сальвадор Сальвадор 0:3 СНД Сцяг зборнай СНД па футболе
(Сан-Сальвадор, Сальвадор; 29 студзеня 1992)
Самае буйное паражэнне
Мексіка Мексіка 4:0 СНД Сцяг зборнай СНД па футболе
(Мехіка, Мексіка; 8 сакавіка 1992)
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 1992)
Найлепшы вынік групавы этап (1992)

Зборная СНД па футболе — існавалая ў 1992 годзе зборная, наступніца зборнай СССР. У зборнай СНД не гулялі футбалісты Латвіі, Літвы і Эстоніі, бо гэтыя краіны не ўваходзілі ў СНД і ўжо стварылі свае нацыянальныя зборныя. У той жа час прадстаўнік Грузіі, якая не ўваходзіла ў 1992 годзе ў СНД, гуляў за гэту зборную (Кахабер Цхададзэ). Зборная СНД узяла ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па футболе 1992 у Швецыі, замест зборнай СССР, якая прайшла адбор на гэты турнір, дзе выступала пад белым сцягам, на якім было напісана па-англійску C.I.S. (Commonwealth of Independent States), а замест гімна перад матчам выконваўся фінал 9-й сімфоніі Бетховена.