Зборная Аўстрыі па футболе
| Зборная Аўстрыі па футболе | |||
|---|---|---|---|
| Мянушкі | Das Team (Каманда) | ||
| Канфедэрацыя | УЕФА | ||
| Федэрацыя | Аўстрыйскі футбольны саюз | ||
| Гал. трэнер | |||
| Капітан | Марк Янка | ||
| Найбольшая кол-ць гульняў |
Андрэас Херцпг (103) | ||
| Лепшы бамбардзір |
Тоні Польстэр (44) | ||
| Хат. стадыён | Эрнст Хапель | ||
| Рэйтынг ФІФА | 72 | ||
| Код ФІФА | AUT | ||
|
|
|||
| Першая гульня (Вена, Аўстрыя; 12 кастрычніка, 1902) |
|||
| Самая буйная перамога (Зальцбург, Аўстрыя; 30 красавіка, 1977) |
|||
| Самая буйная параза (Вена, Аўстрыя; 8 чэрвеня, 1908) |
|||
| Чэмпіянат свету | |||
| Удзел | 7 (Упершыню 1934) | ||
| Дасягненні | 3-е месца, 1954 | ||
| Чэмпіянат Еўропы | |||
| Удзел | 1 (Упершыню 2008) | ||
| Дасягненні | 1-ы раўнд, 2008 | ||
| Спартыўныя ўзнагароды | ||
|---|---|---|
| Алімпійскія гульні | ||
| Серабро | Берлін 1936 | |
| Чэмпіянаты свету | ||
| Бронза | Швейцарыя 1954 | |
Зборная Аўстрыі па футболе (ням.: Österreichische Fußballnationalmannschaft) — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Аўстрыю ў міжнародных матчах па футболе. Кіруецца Футбольнай асацыяцыяй Аўстрыі.
Са студзеня 2006 па чэрвень 2008 года пасаду яе галоўнага трэнера займаў Ёзэф Хікерсбергер. Свае хатнія матчы каманда па большай частцы праводзіць на венскім стадыёне «Эрнст Хапель».
Свой першы міжнародны матч зборная Аўстрыі згуляла ў 1902 годзе супраць зборнай Венгрыі, у якім атрымала перамогу з лікам 5:0. Першы перыяд гучнай славы ў гісторыі зборнай прыйшоўся на 1930-я гады, калі яна гуляла пад кіраўніцтвам Хуга Майсля, гэты перыяд пачаўся 16 мая 1931 года з перамогі над зборнай Шатландыі, для якой гэты матч стаў першай паразай за межамі Брытанскіх астравоў. У 1938 годзе, пасля аншлюсу Аўстрыі, аўстрыйская каманда была расфармаваная, а некаторыя яе гульцы ўвайшлі ў склад зборнай Германіі. Пасля Другой сусветнай вайны зборная Аўстрыі зноў пачала дэманстраваць поспехі, якія дасягнулі кульмінацыі на чэмпіянаце свету 1954 года, дзе Аўстрыя заняла трэцяе месца, аднак пасля гэтага пачаўся працяглы перыяд заняпаду. Наступны паспяховы ўсплёск у гісторыі зборнай прыйшоўся на чэмпіянат свету 1978 года, дзе яна ў другім групавым турніры абыграла дзеючых чэмпіёнаў свету - каманду ФРГ, аднак гэты поспех працягу не меў. У апошні раз зборная Аўстрыі прабівалася ў фінальны турнір міжнародных спаборніцтваў на чэмпіянаце свету 1998 года ў Францыі, дзе не здолела прайсці далей групавога турніру.
У 2008 годзе Аўстрыя (разам са Швейцарыяй) з'яўлялася адной з краін-арганізатараў фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы, куды зборныя-гаспадары трапляюць аўтаматычна без праходжання кваліфікацыі. Аднак на сваім хатнім турніры зборная Аўстрыі, як і зборная Швейцарыі, не змагла пераадолець групавы этап.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зборная Аўстрыі па футболе- Афіцыйны сайт Футбольнай асацыяцыі Аўстрыі
- Інфармацыя на сайце УЕФА
| Нацыянальныя футбольныя зборныя Еўропы (УЕФА) | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Азербайджан · Албанія · Англія · Андора · Арменія · Беларусь · Бельгія · Балгарыя · Боснія і Герцагавіна · Венгрыя · Германія · Грэцыя · Грузія · Данія · Ізраіль · Ірландыя · Ісландыя · Іспанія · Італія · Казахстан · Кіпр · Латвія · Літва · Ліхтэнштэйн · Люксембург · Македонія · Мальта · Малдавія · Нідэрланды · Нарвегія · Польшча · Партугалія · Расія · Румынія · Сан-Марына · Паўночная Ірландыя · Сербія · Славакія · Славенія · Турцыя · Украіна · Уэльс · Фарэрскія астравы · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швейцарыя · Швецыя · Шатландыя · Эстонія Былыя зборныя: Вялікабрытанія · ГДР · Ірландыя (1882—1950) · Расійская імперыя · Саар · Сербія і Чарнагорыя · СНД · СССР · Чэхаславакія · Югаславія |