Сальвадор

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


República de El Salvador

Рэспубліка Эль-Сальвадор

герб сцяг
герб
сцяг
геаграфічнае месцазнаходжанне
LocationElSalvador.svg
дзяржаўная мова:
сталіца: Сан-Сальвадор
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы:
плошча: км²
насельніцтва:
шчыльнасць насельніцтва: жых./км²
грашовая адзінка:
часавы пояс:
гімн:
нумарныя знакі аўтамабіляў:
дамен у Інтэрнеце:

Эль-Сальвадор, Рэспубліка Эль-Сальвадор (ісп.: República de El Salvador) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы. На поўначы мяжуе з Гандурасам і Гватэмалай, на поўдні мае выхад да Ціхага акіяну. Сталіца — горад Сан-Сальвадор.

Змест

[правіць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Сальвадора

[правіць] Дакаланіяльны перыяд

Да VII ст. н.э. Сальвадор насялялі плямёны індзейцаў майя. Потым тут пасяліліся блізкія да ацтэкаў плямёны піпіляў, якія называлі краіну і свой галоўны горад Кускатлан.

[правіць] Каланіяльны перыяд

Тэрыторыя, якую засялялі плямёны піпіляў у 15241547 гг. заваявана іспанцамі на чале з П. дэ Альварада, якія далі ёй назву Сальвадор. У каланіяльны перыяд Сальвадор з галоўным горадам Сан-Сальвадор быў часткай генерал-капітанства Гватэмала. У 1528 г. горад быў перанесены на 40 км. на паўднёвы захад. У 18111814 гг. тут адбылося некалькі антыкаланіяльных паўстанняў.

[правіць] Незалежнасць і найноўшая гісторыя

15 верасня 1821 г. абвешчана незалежнасць Сальвадора. У 18221823 гг. Сальвадор у складзе Мексіканскай імперыі, у 18231839 гг. – Злучаных правінцый Цэнтральнай Амерыкі. З 1841 г. Сальвадор – незалежная рэспубліка. Доўгі час ўлада ў краіне па чарзе належала то партыі кансерватараў, якая адлюстроўвала інтарэсы латыфундыстаў, то партыі лібералаў, якая абараняла інтарэсы гандлёвай буржуазіі. Барацьба паміж імі суправаджалася шматлікімі ваеннымі пераваротамі. На першых свабодных выбарах у сакавіку 1931 г. перамог А.Араўха, які прапанаваў праграму шырокіх сацыяльных пераўтварэнняў. У снежні 1931 г. ён скінуты генералам М.Эрнандэсам Марцінесам, які ўсталяваў сваю дыктатуру (19311944 гг.). У студзені 1932 г. ён люта задушыў сялянскае паўстанне на чале з А.Фарабунда Марці (забіта больш за 10 тысяч чалавек). Да 1979 г. Сальвадорам кіравалі ваенныя рэжымы, якія адлюстроўвалі пераважна інтарэсы алігархаў, што дамінавалі ў эканамічным і палітычным жыцці краіны. Па іх ініцыятыве створаны ваенізаваныя атрады для запалохвання апазіцыі. У ліпені 1969 г. Сальвадор вёў вайну з Гандурасам, што абвастрыла сацыяльныя супярэчнасці. З канца 1970-х гадоў пачаліся масавыя выступленні супраць рэжыму, партызанская дзейнасць актывізаваў падпольны Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці (ФНВФМ) – шырокі саюз левых арганізацый. У гэтых абставінах, пры дапамозе ЗША, у кастрычніку 1979 г. адбыўся ваенны пераварот, які прывёў да ўлады ваенна-цывільную хунту.

[правіць] Грамадзянская вайна (1980 - 1992 гг.)

Новы рэжым абяцаў ажыццяўленне рэформ, але ў краіне працягвала панаваць ранейшая алігархія, лютаваў тэрор правых «эскадронаў смерці», якія забівалі незадаволеных рэжымам і сялян, што адважваліся ўзяць зямлю пасля абвешчанай аграрнай рэформы. Правы тэрор прывёў у пачатку 1981 г. да масавана паўстання на чале з ФНВФМ. Пры дапамозе ЗША рэжым цывільнага прэзідэнта Х.Н.Дуартэ (19801990 гг.) здолеў утрымаць уладу, але ён не кантраляваў ні сельскія раёны, дзе панаваў ФНВФМ, ні ўрадавую армію. У выніку грамадзянскай вайны да 1990 г. загінула больш за 70 тысяч чалавек. Пры пасрэдніцтве ААН 1 лютага 1992 г. заключана мірнае пагадненне паміж урадам Сальвадора і ФНВФМ, які стаў палітычнай партыяй.

[правіць] Пасляваенны перыяд (канец XX - пачатак XXI стст.

У 1994 г. пад няглядам ААН адбыліся выбары, на якіх перамагла правая партыя Нацыяналістычны рэспубліканскі саюз. Яе прадстаўнікі А.Кальдэрон і Ф.Флорэс выбіраліся прэзідэнтамі Сальвадора ў 1994 г. і 1999 г. ФНВФМ стаў другой па значэнні палітычнай партыяй Сальвадора, дамогся поспеху на парламенцкіх выбарах 2000 г.

[правіць] Палітыка

[правіць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць] Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Сальвадора

[правіць] Клімат

[правіць] Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Сальвадора

[правіць] Насельніцтва

[правіць] Культура

Асноўны артыкул: Культура Сальвадора

[правіць] Адукацыя

Асноўны артыкул: Адукацыя Сальвадора

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах