Зборная Саара па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 Саар
ням.: Saarländische Fußballnationalmannschaft
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Саарскі футбольны саюз
Галоўны трэнер Гельмут Шон
Найбольшая колькасць гульняў Вальдэмар Філіпі (18)
Найлепшы бамбардзір Герберт Бінкерт, Герберт Марцін (6)
Хатні стадыён Людвікспаркштадыян
Код ФІФА SAA
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Першая гульня
Саар Саар 5:3 Швейцарыя B Сцяг Швейцарыі
(Саарбрукен, Саар; 22 лістапада 1950)
Апошняя гульня
Нідэрланды Нідэрланды 3:2 Саар Саар
(Амстэрдам, Нідэрланды; 6 чэрвеня 1956)
Самая буйная перамога
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя B 2:5 Саар Саар
(Берн, Швейцарыя; 15 верасня 1951)
Самае буйное паражэнне
Саар Саар 1:7 Уругвай Уругвай
(Саарбрукен, Саар; 5 чэрвеня, 1954)

Зборная Саара па футболе прадстаўляла Саар, вобласць Германіі, з 1950 па 1956 гады акупаваную Францыяй пасля Другой сусветнай вайны. Францыя адмаўляла прыналежнасць Саара да ФРГ да 1956 года і кіравала пратэктаратам Саар асобна ад астатняй Германіі.

Мясцовае насельніцтва не хацела далучацца да Францыі, утвараліся антыфранцузскія аб'яднанні, і ў 1950 годзе МАК вырашыў дапусціць Саар да ўдзелу ў Алімпіядзе 1952 года.