Зборная Літвы па футболе
| Зборная Літвы па футболе | |||
|---|---|---|---|
| Мянушкі | Баскетбалісты | ||
| Канфедэрацыя | УЕФА | ||
| Федэрацыя | Літоўская футбольная федэрацыя | ||
| Гал. трэнер | |||
| Капітан | Томас Данілявічус | ||
| Найбольшая кол-ць гульняў |
Андрус Скерла (84) | ||
| Лепшы бамбардзір |
Томас Данілявічус (19) | ||
| Хат. стадыён | Стадыён імя С.Даруса і С.Гірэнаса | ||
| Рэйтынг ФІФА | 89 | ||
|
|
|||
| Першая гульня (Каўнас, Літва; 24 чэрвеня, 1923) |
|||
| Самая буйная перамога (Рыга, Латвія; 20 мая, 1995) |
|||
| Самая буйная параза (Парыж, Францыя; 1 чэрвеня, 1924) |
|||
Зборная Літвы па футболе - нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Літву на міжнароднай футбольнай арэне. Кіруючым органам зборнай выступае Літоўская футбольная федэрацыя. Каманда гуляла ў 1923 - 1940 г. У перыяд (1941 - 1990 г.) была ў складзе зборнай СССР. Пасля 1990 гуляе зноў.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Першая рэспубліка (1923-1940 гады) [правіць]
Першы міжнародны матч зборная згуляла 24 чэрвеня 1923 ў Каўнасе са зборнай Эстоніі і прайграла ёй з лікам 0:5. Першы гол літоўцы забілі 16 жніўня 1924 г. у Каўнасе зборнай Латвіі, але прайгралі з лікам 2:4. З ёй жа ў Рызе літоўцы ўпершыню згулялі ўнічыю, 1 верасня 1928 г. з тымі ж латышамі ў Каўнасе адстаялі хатнюю нічыю.
Першую перамогу літоўцы атрымалі ізноў жа ў Каўнасе 15 жніўня 1930 над зборнай Эстоніі з лікам 2:1, а 24 жніўня 1924 г з тым жа лікам абгулялі зноў эстонцаў у Таліне. Апошнюю гульню яны правялі ў Каўнасе супраць Латвіі 13 кастрычніка 1940 года і з цяжкасцю выйгралі з лікам 4:3.
Усяго было сыграна 3 адборачныя матчы на чэмпіянат свету 1934 і 1938 гадоў, адзін матч алімпійскага турніру 1924 года, 21 матч Кубка Балтыкі і 44 таварыскія матчы. З 10 турніраў на Кубак Балтыкі зборная двойчы, у 1930 і 1935 гадах, выйгравала яго.
Літоўская ССР (1941-1989) [правіць]
Пасля таго, як Літва ўвайшла ў склад СССР, зборная была перафарміравана і стала зборнай Літоўскай ССР, якая мела унікальнае права выступаць асобнай камандай. Яна правяла ў савецкі час толькі дзве міжнародныя сустрэчы (абедзве ў Вільні) супраць Кітая (23 ліпеня 1956 года, прайграла 0:1) і Лівіі (25 мая 1966, выйграла 6:0). Таксама ў 1948 і 1949 гадах выйграла Кубак Балтыкі, адыграла яшчэ 6 матчаў са зборнымі Латвійскай і Эстонскай ССР, а ў 1956 і 1979 гадах ўдзельнічала ў турнірах Спартакіяды народаў СССР.
1990-да нашых дзён [правіць]
Пасля аднаўлення незалежнасці Літоўскай Рэспублікі ў 1990 годзе федэрацыя футбола краіны не была ўключана ў УЕФА і ФІФА. Свой першы таварыскі матч зборная згуляла 27 мая 1990 супраць таксама непрызнанай зборнай Грузіі. Матч адбыўся ў Тбілісі і скончыўся з лікам 2:2. Прызнанне нацыянальныя федэрацыі не вырашаліся на матчы са зборнай Літвы, таму 1-й афіцыйны матч ўдалося правесці толькі 15 лістапада 1991. У Клайпедзе зборная гуляла ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі і адразу ж дамаглася поспеху з лікам 4:1.
Лепшыя вынікі ў адборачных турнірах чэмпіянатаў свету і Еўропы - 3 месца ў адборы на Еўра-1996 і Чэмпіянат свету 1998.
| Літва | ||||
|---|---|---|---|---|
| Год | Перамогі | Нічые | Паразы | Рознасць галоў |
| 1990 | 0 | 1 | 0 | 2:2 |
| 1991 | 1 | 1 | 0 | 5:2 |
| 1992 | 6 | 5 | 5 | 17:21 |
| 1993 | 2 | 3 | 9 | 9:26 |
| 1994 | 4 | 1 | 3 | 16:12 |
| 1995 | 5 | 2 | 5 | 20:17 |
| 1996 | 4 | 2 | 4 | 18:20 |
| 1997 | 5 | 2 | 4 | 10:8 |
| 1998 | 3 | 4 | 5 | 12:16 |
| 1999 | 3 | 2 | 6 | 7:17 |
| 2000 | 2 | 0 | 7 | 9:24 |
| 2001 | 1 | 2 | 7 | 11:23 |
| 2002 | 2 | 1 | 5 | 7:17 |
| 2003 | 3 | 1 | 7 | 13:18 |
| 2004 | 2 | 2 | 0 | 11:12 |
| 2005 | 2 | 2 | 5 | 5:9 |
| 2006 | 4 | 1 | 3 | 12:9 |
| 2007 | 5 | 0 | 6 | 11:14 |
| 2008 | 6 | 2 | 4 | 15:13 |
| 2009 | 3 | 1 | 3 | 9:9 |
| 2010 | 2 | 2 | 3 | 4:9 |
| 1991-2010 | 64 | 36 | 93 | 213:303 |
Статыстыка выступаў у афіцыйных турнірах [правіць]
Чэмпіянаты свету (адборачныя турніры) [правіць]
| Год | Адборачная група | Месца | Матчы | Перамогі | Нічые | Паразы | Мячы | Ачкі |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Група 1 | 2 | 1 | 0 | 0 | 1 | 0-2 | 0 | |
| Група 8 | 2 | 2 | 0 | 0 | 2 | 3-9 | 0 | |
| Група 3 | 5 | 12 | 2 | 3 | 7 | 8-21 | 7 | |
| Група 8 | 3 | 10 | 5 | 2 | 3 | 11-8 | 17 | |
| Група 8 | 5 | 8 | 0 | 2 | 6 | 3-20 | 2 | |
| Група 7 | 5 | 10 | 2 | 4 | 4 | 8-9 | 10 | |
| Група 7 | 4 | 10 | 4 | 0 | 6 | 10-11 | 12 |
Чэмпіянаты Еўропы (адборачныя турніры) [правіць]
| Год | Адборачная група | Месца | Матчы | Перамогі | Нічые | Паразы | Мячы | Ачкі |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Група 4 | 3 | 10 | 5 | 1 | 4 | 13-12 | 16 | |
| Група 9 | 5 | 10 | 3 | 2 | 5 | 8-16 | 11 | |
| Група 5 | 4 | 8 | 3 | 1 | 4 | 7-11 | 10 | |
| Група В | 5 | 12 | 5 | 1 | 6 | 11-13 | 16 | |
| Група I | 4 | 8 | 1 | 2 | 5 | 4-13 | 5 |
Спасылкі [правіць]
- Зборная Літвы на сайце ФІФА (англ.)
Шаблон:Трэнеры зборнай Літвы па футболе Шаблон:Літва на АГ 1924
| Нацыянальныя футбольныя зборныя Еўропы (УЕФА) | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Азербайджан · Албанія · Англія · Андора · Арменія · Беларусь · Бельгія · Балгарыя · Боснія і Герцагавіна · Венгрыя · Германія · Грэцыя · Грузія · Данія · Ізраіль · Ірландыя · Ісландыя · Іспанія · Італія · Казахстан · Кіпр · Латвія · Літва · Ліхтэнштэйн · Люксембург · Македонія · Мальта · Малдавія · Нідэрланды · Нарвегія · Польшча · Партугалія · Расія · Румынія · Сан-Марына · Паўночная Ірландыя · Сербія · Славакія · Славенія · Турцыя · Украіна · Уэльс · Фарэрскія астравы · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швейцарыя · Швецыя · Шатландыя · Эстонія Былыя зборныя: Вялікабрытанія · ГДР · Ірландыя (1882—1950) · Расійская імперыя · Саар · Сербія і Чарнагорыя · СНД · СССР · Чэхаславакія · Югаславія |