Мядзянка
| Мядзянка | |||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||
| Тып: | |||||||||||||
| Падтып: | |||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||
| Падпарадак: | |||||||||||||
| Атрад: | |||||||||||||
| Падатрад: | |||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||
| Род: | |||||||||||||
| Від: |
Мядзянка |
||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Мядзянка (Coronella austriaca) — паўзун сямейства вужовых.
Змест |
Апісанне [правіць]
Даўжыня цела 44—60 см, разам з хвастом 55—75 см, маса 45—150 г. Колькасць лускавінак вакол цела 19—21, колькасць брушных шчыткоў 166—184. Мядзянка характарызуецца вельмі гладкімі лускамі тулава, іншы раз яе называюць гладкім вужом. Зрэнка ў адрозненне ад гадзюкі круглая. Радужная абалонка вачэй залаціста-медная. Шчыткі па краях брушка ўтвараюць яўна выражанае рабро. Афарбоўка верхняй часткі цела пераважна брудна-шэрага або карычневага колеру, але можа вар'іраваць ад шэра-бурай да чырвона-бурай і медна-чырвонай. Уздоўж спіны 2—4 рады дробных плямак, якія могуць злівацца ў суцэльныя палоскі. У адных асобін плямы выразныя, у іншых — ледзь праглядаюцца. На шыі дзве кароткія бурыя палоскі або дзве плямы, якія злучаюцца на патыліцы. Ад ноздраў праз вочы да куткоў рота цягнецца вузкая цёмная палоска. Ніжні бок цела аранжава-бурага адцення з раскіданымі крапінкамі.
Распаўсюджанне [правіць]
Мядзянка насяляе Еўропу (акрамя Ірландыі, большай часткі Англіі, паўночнай часткі Скандынаўскага паўвострава, поўдня Пірынейскага паўвострава і некаторых астравоў у Міжземным моры), Заходні Казахстан, Заходнюю Сібір, паўночную частку Малой Азіі, Каўказ, Закаўказзе і Паўночны Іран. Тэрыторыя Беларусі, дзе від пашыраны крайне спарадычна, знаходзіцца прыкладна ў сярэдняй частцы арэала.
Мядзянка адносіцца да лясных рэптылій, любіць прагрэтыя ўзлескі, паляны, рэдкалессі, высечкі. Аблюбаваныя біятопы размешчаны звычайна паміж забалочанымі і сухімі (хвойнікі, пясчаныя дзюны) участкамі. Гэтыя месцы, як правіла, маюць узгорысты рэльеф, мазаічнасць ландшафтаў з мноствам сховішчаў (вываратні, пні, ламачча). Тыповымі біятопамі мядзянкі з'яўляюцца ўзлескі і лесапалосы, лугі, светлыя мяшаныя лясы з дубам, хвояй, бярозай, а таксама схілы пад хмызняком, сухія верасовыя пустэкі.
Асаблівасці біялогіі [правіць]
Корміцца мядзянка ў асноўным яшчаркамі, радзей дробнымі млекакормячымі, насякомымі. Паядаюць мышападобных грызуноў, іншы раз дробных птушанят, амфібій і вельмі рэдка — насякомых.
Сярод змей умераных шырот мядзянка мае самы кароткі сутачны і сезонны перыяд актыўнасці. Сховішчамі для мядзянак з'яўляюцца кінутыя норы дробных жывёлін, пустэча пад пнямі і ўнутры іх, пад камянямі. Выкарыстоўвае іх і для зімоўкі. Зімуюць мядзянкі па адной, у межах тэрыторыі, дзе знаходзяцца ў летні перыяд. Вясной мядзянка з'яўляецца не раней як у красавіку, калі дзённая тэмпература паветра дасягае 15 °C. Спароўванне адбываецца ў канцы красавіка — пачатку траўня ў залежнасці ад умоў надвор'я. У Францыі ўстаноўлены выпадкі восеньскага спароўвання мядзянак, прычым семя самцоў захоўваецца ў спецыяльных прыёмніках самак да вясны, калі і адбываецца апладненне яйкаклетак.
У мядзянкі адбываецца яйцажыванараджэнне. Прычым яйкі доўга затрымліваюцца ў яйкаводах самкі, і маляўкі вылупліваюцца з іх у момант адкладання. У жніўні-верасні самка яйкажыванараджае 2—15 дзіцянят даўжынёй 125—170 мм. Толькі што народжаныя мядзянкі ўжо палююць за маляўкамі яшчарак.
Ахова [правіць]
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. статус віду не вызначаны |
Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Утрыманне ў няволі [правіць]
Мядзянкі добра прыжываюцца ў няволі (у тэрарыуме), пачынаючы ўжо праз 1—1,5 тыдня браць корм.
Літаратура [правіць]
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1996. — ISBN 985-11-0067-6
У Сеціве [правіць]
- slounik.org
- Чырвоная кніга Беларусі (руск.)